ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Гадуем маленькага патрыёта

Беларускія святы і абрады ўдзіцячым садку.

Кожны высокаадукаваны чалавек павінен ведаць традыцыі і мову свайго народа. Таму трэба ўсвядоміць, што чым болей нацыянальнага ў выхаванні, тым мацней, духоўна багацей нацыя.   Народныя святы і абрады садзейнічаюць далучэнню да розных відаў мастацтва, творчай дзейнасці і працоўных працэсаў. Патрэбна памятаць, што ў нашы дні няма натуральнага пераймання фальклору ад старэйшых. Таму ў той фальклор, які быў спрадвеку дарослым, дзяцей уводзяць штучна. Абавязкова трэба ўлічваць узроставыя асаблівасці дашкольнікаў, і не трэба вельмі падрабязна знаёміць іх з усімі святамі гадавога кола, толькі з тымі, якія будуць зразумелымі (гэта датычыцца і абрадавых дзеянняў, гульняў, танцаў, песняў, якія выконваюцца на тым ці іншым свяце).

Дзяцей трэба знаёміць з такімі народнымі гульнямі, песнямі, казкамі, танцамі, якія ім зразумелыя і цікавыя, адпавядаюць нашым сённяшнім эстэтычным патрабаванням. Гэта палажэнне павінна ўлічвацца пры адборы фальклорнага матэрыялу для выхавання дзяцей. Толькі пры такіх умовах народная творчасць можа арганічна, а не штучна ўвайсці ў іх жыццё.

Стрэчанне ці грамніцы- гуканне вясны.

Гэтае свята ўвабрала ў сябе вобраз зімы і лета ў песенных гуртах, якія спрачаюцца паміж сабой песнямі.

Масленка.

Святкуецца на восьмы дзень перад Вялікаднем. Гэта свята пачыналіся запускі, якія заканчвалі калядны мясаед.

Гуканне вясны.

Гэтае свята характэрна для Усходняй Беларусі. Як і масленкавыя абрады песні і карагоды адбываліся на горках, бо так было бліжэй да неба. Кульмінацыя гэтага свята дасягалася 7 красавіка, калі адбываліся непасрэдна рытуальныя дзеянні і працягваліся да таго моманту, як узаруць поле.

Саракі.

Свята прыпадае на 22 сакавіка. Яно адзначае дзень веснавого раўнадзенства. 3 гэтым святам канчаткова прыходзіць вясна.

Камаедзіца.

Гэтае свята прыйшло з глыбокай старажытнасці. Адзначаецца перад Звесткаваннем. На гэта свята пакланяліся мядзведзю.

Вялікдзень.

Гэтае свята лічыцца найвялікшым каляндарным святам. Яно складае выключную адметнасць, самабытнасць беларускага абрадава-святочнага каляндара. На гэта свята сутракалі Новы Год па сонечнаму календару. Святкавалася ў дзень вяснавога раўнадзенства. Потым стала перасоўным ад 4 красавіка да 8 мая. Апошняя нядзеля перад святам была Вербная нядзеля. У царкву заносілі галінкі вярбы, якія асвяшчалі святой вадой. Потым прынасілі дамоў і з'ядалі па аднаму пухірку, каб абараніцца ад маланкі, а рэшткі вярбы захоўвалі да наступнай Вербніцы.

Юр'я.

Свята адзначалася 5 траўня. На ім ушаноўвалі сімвал парадку, вясны, росквіту прыроды. На лузе дзяўчаты выбіралі самую прыгожую, апраналі яе русалкай і надзявалі ёй вянок, вадзілі вакол яе карагоды і спявалі. На гэтае свята існуе шмат прыказак, прыкмет. Вось адна з іх: « Як дождж на Юр'я, то будзе хлеб у дурня».

Пахаванне стралы.

У аснове гэтага свята ляжыць ахоўная магія ад маланкі. Цягнецца ад Вялікадня да Ушесця. На гэтае свята водзяць песні, карагоды, якія абараняюць ад маланкі.

Зялёныя святкі.

Свята найвышэйшага росквіту прыроды. Вядома пад назвай Сёмухі, Тройцы. Святкуецца гэтае свята на семым і восьмым тыдні пасля Вялікадня. Гэтае свята з'яўляецца гімнам маці-прыродзе.

Купалле.

Святкуецца з 6 на 7 ліпеня. Гэтае свята насычана прыгожымі язычніцкімі звычаямі і святкуецца ў гонар летняга сонца звароту. Сутнасць гэтага свята засталася некранутай да нашых дзён. Увасабленнем былі ачышчальныя вогнішчы, ачалавечаны вобраз жанчыны Купалы і нават яго дочкі.

Жніво.

Гэтае свята з'яўляецца самым працяглым комплексам рытуалаў. Пачынала святкавацца ад 12 ліпеня да 27 верасня. Жніўныя абрады складалі аснову самай цяжкай працоўнай дзеі.

Пакровы.

Адзначаліся ад 14 кастрычніка да 27 кастрычніка. На гэтае свята размяркоўваліся дні паміж дзяўчатамі, а 27 кастрычніка па надвор'ю меркавалі аб характары будучай жонкі, і называлі гэты час Дзівочым летам. На гэтае свята ў прыродзе адбываўся пераломны момант ад лета да зімы. "Прыйшла Пакрова і пытае, ці да зімы гатова." Пачынаючы з гэтага свята, моладзь пачынала збірацца на вячоркі, а хатнія справы спраўляліся з песнямі.

Дзяды.

Кожны дзень тыдня меў сваё значэнне. Так субота мела быць днём ушанавання дзядоў, усіх памерлых. У гэты дзень кожны павінен быў успомніць лепшыя рысы прашчураў, аддаць ім належную павагу.

Зімовыя святкі.

Пачыналіся посля постнай куцці (6 студзеня) і завяршаліся да Вадахрышча (19 студзеня). На гэтае свята адбываліся сапраўдныя тэатралізаваныя беларускія народныя карнавалы. Пачыналіся зімовыя святкі з Каляд(7 студзеня), якія былі ў гонар зімоваго сонцазвароту і каляднага месаеду пасля Піліпаўскага посту. На гэты язычніцкі абрад наслаівалася хрысціянскае свята нараджэнне Хрыстова - свята Раства. Неад'емным рытуалам з'яўляецца ўшанаванне продкаўдзядоў. Гэтаму прысвячалі тры ўрачыста-шанавальныя куцці:

перадкалядная посная, багатая шчодрая і вадзяная. Гэтая дзея цягнулася ад 25 снежня да 2 студзеня.

Народныя святы і абрады спрыяюць:

– развіццю патрыятычных і нацыянальных пачуццяў;

- развіццю ўзаемаадносін дзяцей. Народныя святы і абрады з’яўляюцца тым сродкам, з дапамогай якога дзеці вучацца весці сябе цывілізавана і культурна;

- эрудыцый дзяцей. У працессе падрыхтоукі і правядзення свята значна пашыраецца слоунікавы запас дзяцей;

- таксама пашыраюцца веды аб народных традыцыях.

свернуть

Патрыятычнае выхаванне дашкольнікаў

Патрыятычнае выхаванне дзяцей дашкольнага ўзросту на сучасным этапе

На сучасным этапе, калі адбываюцца значныя змены ў жыцці грамадства, актуалізуецца праблема выхавання маленькага грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны.

Патрыятычнае выхаванне дзяцей-гэта складаны педагагічны працэс, у аснове якога ляжыць развіццё маральных пачуццяў.

Дашкольнае дзяцінства-спрыяльны перыяд для далучэння дзіцяці да нацыянальнай культуры. Таму вельмі важна пачынаць выхоўваць Сапраўднага патрыёта сваёй Радзімы менавіта ў гэтым узросце, калі дзіця пачынае інтэнсіўна развівацца ў сацыяльным плане. Гэты перыяд па сваіх псіхалагічных асаблівасцях найбольш спрыяльны для фарміравання патрыятызму, так як для дзяцей дашкольнага ўзросту характэрныя

  • высокая ўспрымальнасць,
  • лёгкая навучальнасць,
  • бязмежнае давер дарослым,
  • імкненне пераймаць ім,
  • эмацыйная спагадлівасць і цікавасць да ўсяго навакольнага.

Мэтай патрыятычнага выхавання з'яўляецца сфарміраванасць асноў патрыятызму як маральнай якасці асобы. Але гэта якасць не ўзнікае ў людзей само па сабе. Прытрымліваючыся прынцыпу-ад малога да вялікага, своечасовае фарміраванне ў дзяцей пачуцця патрыятызму неабходна пачынаць з малодшага дашкольнага ўзросту з выхавання любові і прыхільнасці да малой радзімы: да самых блізкіх людзей – бацькі, маці, дзядулі, бабулі, да таго месца, дзе дзіця нарадзілася, дзе знаходзіцца яго дом, вуліца, дзіцячы сад. Радзіма пачынаецца з любові да той зямлі, на якой нарадзіўся і жывеш. Але проста любіць родную зямлю недастаткова, неабходна ведаць гісторыю, культуру, славутасці, запаведныя куткі, то чым славіцца родны горад. У дзіцяці павінна з'явіцца пачуццё нацыянальнага гонару за сваю малую радзіму. Таму галоўнай мэтай педагогаў з'яўляецца выхаванне грамадзяніна, які любіць і ведае сваё мястэчка, край і ўсё, што з імі звязана. Для дасягнення гэтай мэты перад педагогамі дашкольных устаноў ставіцца шэраг задач:

  • выхаванне ў дзіцяці любові і прыхільнасці да сваёй сям'і, роднаму дому, зямлі, дзе ён нарадзіўся;
  • фарміраванне ў дашкольнікаў маральных якасцей асобы праз знаёмства з гісторыяй і сучаснасцю роднага краю;
  • фарміраванне грамадзянскай пазіцыі і патрыятычных пачуццяў да мінулага, сучаснасці і будучыні роднага краю, гонару за сваю малую радзіму;
  • выхаванне любові і павагі да свайго народа, яго звычаяў, традыцый;
  • фарміраванне асноў экалагічнай культуры, гуманнага стаўлення да ўсяго жывога праз знаёмства з прыродай роднага краю.

Паспяховасць развіцця дзяцей пры знаёмстве з родным краем стане магчымай толькі пры ўмове іх актыўнага ўзаемадзеяння з навакольным светам эмацыйна-практычным шляхам, г.зн. праз гульню, працу, навучанне, розныя віды дзейнасці, уласцівыя дашкольнаму ўзросту.

З гэтай мэтай з дзецьмі арганізуюцца:

  • заняткі,
  • гульня,
  • гутарка,
  • розныя формы пазнавальнай практычнай дзейнасці,
  • мастацкая дзейнасць,
  • святы і забавы;
  • праца;
  • адукацыйныя паслугі.

Выхоўваючы ў дзяцей любоў да малой радзімы, неабходна падвесці іх да разумення, што іх мястэчка -часціца краіны, паколькі ва ўсіх месцах, вялікіх і маленькіх, ёсць шмат агульнага:

  • паўсюль людзі працуюць для ўсіх (настаўнікі вучаць дзяцей; лекары лечаць хворых; рабочыя робяць машыны і г. д.);
  • усюды выконваюцца традыцыі: Радзіма памятае герояў, якія абаранілі яе ад ворагаў;
  • паўсюль жывуць людзі розных нацыянальнасцей, сумесна працуюць і дапамагаюць адзін аднаму;
  • людзі берагуць і ахоўваюць прыроду;
  • ёсць агульныя прафесійныя і грамадскія святы і г. д.

Пачынаючы працу па выхаванні любові да роднага краю, педагог абавязаны сам яго добра ведаць. Ён павінен прадумаць, што мэтазгодней паказаць і распавесці дзецям.

Змест маральна-патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту адлюстравана ў вучэбнай праграме дашкольнай адукацыі і ў праграме для спецыяльных дашкольных устаноў Ю.М.Кісляковай, Л.М. Мароз «выхаванне і навучанне дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы». Адукацыйныя праграмы акцэнтуюць дадзены кірунак у адукацыйных кампанентах адукацыйных галін «Дзіця і грамадства», «Дзіця і прырода», «Мастацтва». Эфектыўнаму засваенню дзецьмі ведаў па дадзеных абласцях садзейнічае тэматычнае планаванне, так як тэмы лагічна звязаныя паміж сабой і складаюць цэласнае ўяўленне пра Радзіму. Культура малой радзімы павінна ўвайсці ў сэрца дзіцяці і стаць неад'емнай часткай яго душы.

Яшчэ адной немалаважнай умовай для фарміравання любові да малой Радзіме з'яўляецца стварэнне ў групах адпаведнага  развіваючага прадметна-прасторавага асяроддзя. Неабходна арганізаваць цэнтр краязнаўства, дзе павінен быць прадстаўлены матэрыял для азнаямлення дзяцей з прыродай роднага краю, горада ці сяла, з экалогіяй, са славутасцямі, з прадпрыемствамі, з асаблівасцямі насельніцтва, з яго гісторыяй і культурай. Таксама неабходна ўносіць элементы этнаграфіі ў розныя гульнявыя цэнтры.

Важным умовай эфектыўнага ажыццяўлення работы па азнаямленню з родным краем з'яўляецца цесная ўзаемасувязь з сем'ямі выхаванцаў. Бацькі (законныя прадстаўнікі) дашкольнікаў могуць стаць удзельнікамі адукацыйнага працэсу не толькі ў рамках сям'і, але і ўстановы адукацыі. Бацькі могуць аказаць дзейсную дапамогу ў зборы матэрыялаў па родным краі, па правядзенні экскурсій у музеі, да помнікаў гісторыі і культуры, на прадпрыемствы горада, у арганізацыі выстаў і г. д.

Мэтанакіраваная праца па фарміраванні любові да роднага горада, краю, культуры і традыцый спрыяюць развіццю асобы ў духу патрыятызму, таму наша задача – навучыць дзяцей любіць свой горад, свой родны край, больш пазнаваць пра яго, паважаць традыцыі, памятаць яго гісторыю.

Навучым дзіця любіць малую радзіму –
значыць, здолеем выхаваць грамадзяніна,
якому можна даверыць краіну.

свернуть

Сям'я як крыніца выхавання патрыятычных якасцяў ў дзяцей дашкольнага ўзросту

Дашкольны ўзрост – гэта найважнейшы перыяд станаўлення асобы, калі развіваюцца ўяўленні аб чалавеку, грамадстве, культуры.

Гістарычна склалася так, што любоў да Радзімы ва ўсе часы ў нашай дзяржаве была рысай нацыянальнага характару. Але ў апошні час усё больш прыкметнай стала страта традыцыйнай патрыятычнай свядомасці. У сувязі з гэтым відавочная актуальнасць вырашэння праблемы маральнага і патрыятычнага выхавання дзяцей, пачынаючы з дашкольнага ўзросту. Аднымі з асноўных напрамкаў з'яўляецца грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дашкольнікаў, накіраванае на фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму, прававой, палітычнай і інфармацыйнай культуры, і духоўна-маральнае выхаванне, накіраванае на далучэнне да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей, фарміраванне маральнай культуры.

Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі і адукацыйны стандарт дашкольнай адукацыі прадугледжваюць фарміраванне ўяўленняў у выхаванцаў аб сваёй малой радзіме, фарміраванне ўяўленняў аб Рэспубліцы Беларусь, людзях, якія праславілі Радзіму, аб сацыякультурных каштоўнасцях народа, аб традыцыях і святах.

Дашкольны ўзрост-гэта найважнейшы перыяд станаўлення асобы, калі развіваюцца ўяўленні пра чалавека, грамадства, культуру. Таму вельмі важна ў гэты перыяд прывіваць дзецям пачуццё любові да роднага краю, беражлівыя і паважлівыя адносіны да прыродных і культурных каштоўнасцей сваёй краіны.

Неабходная паслядоўная, паэтапная праца з дзецьмі па фарміраванні ў іх патрыятычных пачуццяў. Складанасць рашэння задач патрыятычнага выхавання ў тым, што пачуцці ў дзіцяці ў дашкольным узросце не могуць быць сфарміраваныя канчаткова, яны толькі абуджаюцца і фарміруюцца ў працэсе назапашвання ўяўленняў і ведаў.

Патрыятычнае выхаванне пачынаецца ў сям'і. Без сям'і немагчыма паўнавартаснае выхаванне чалавека. Тут  развіваюцца яго лепшыя якасці, фарміруецца асоба. Сям'я з'яўляецца мадэллю грамадства, у якой і з дапамогай якой дзіця спазнае гісторыю, духоўную культуру, традыцыі народа, свой радавод.

Род, Радзіма, народ – невыпадкова аднакарэнныя словы. Гэта формула грамадзянскага патрыятызму, у аснове якой ляжыць пачуццё Радзімы, адказнасці і салідарнасці.

Сям'я складае асноўнае выхаваўчае асяроддзе дзіцяці і выконвае наступныя функцыі:

  •  забеспячэнне дыялогу паміж пакаленнямі ў фарміраванні асобы;
  • прывіццё любові да роднага краю, адданасці памяці сваіх продкаў;
  •  фарміраванне ўяўленняў аб генетычных каранях сваёй сям'і, роду;
  •  забеспячэнне здаровага ладу жыцця.

Бацькі павінны ўсведамляць сваю выхаваўчую ролю і несці адказнасць за выхаванне дзяцей. Яны абавязаны забяспечыць умовы для развіцця дзіцяці, займацца яго выхаваннем, правільна будаваць адносіны, супрацоўнічаць у выхаванні з установай дашкольнай адукацыі.

Звычайна бацькі арганізуюць жыццё дзіцяці на аснове сваіх жыццёвых уяўленняў,  з падпарадкаваннем агульнай арганізацыі жыццядзейнасці ў сваёй сям'і асабістым патрэбам і магчымасцям.

Важнай умовай з'яўляецца арыентаванне на актыўную сумесную дзейнасць дзяцей і дарослых.

Важным сродкам выхавання патрыятычных пачуццяў з'яўляецца прыклад бацькоў. Прыклад-наглядны спосаб дзеяння, які служыць узорам для пераймання. Аўтарытэт бацькоў грунтуецца на іх асабістых сацыяльна прымальных паводзінах, ладзе жыцця, перакананнях, маральных якасцях грамадзяніна Айчыны, чалавечых якасцях бацькі і маці, выкананні абавязкаў члена сям'і.

Ёсць беларускія сем'і, у якіх у рознастайнай форме і з дапамогай шматлікіх сродкаў вядзецца праца, накіраваная на патрыятычнае выхаванне дзяцей на падставе шматлікіх крыніц (кніг, часопісаў, газет, мастацкіх фільмаў, успамінаў ветэранаў вайны і працы). У патрыятычным выхаванні дзяцей у сям'і вялікая роля належыць дзіцячай літаратуры і творам мастацтва, якія фарміруюць у дзяцей пачуццё пашаны і падзякі да герояў свайго народа, якія прысвяцілі сябе і свае жыццё Радзіме ў імя будучых пакаленняў.

Педагогі прапануюць бацькам сумесна з дзецьмі ўдзельнічаць у мерапрыемствах, якія праводзяцца ва ўстанове дашкольнай адукацыі: выставах, конкурсах, фізкультурных забавах, музычных святах, тэматычных днях, акцыях, а так сама у розных відах нерэгламентавай дзіцячай дзейнасці (апавяданнях аб сваёй прафесіі, экскурсіях на працоўнае месца, знаёмства з выпускаемай прадукцыяй) што, паспрыяе абуджэнню ў дзяцей пачуцця любові да Радзімы, роднага краю, гонару за сваю Айчыну.

Мэтазгодна разам з дзецьмі адправіцца ў паход ці на экскурсію па роднай краіне, наведаць музей, тэатр.

Такім чынам, пры актыўнай пазіцыі бацькоў у патрыатычным выхаванні ў дзяцей сфарміруюцца ўяўленні аб сям'і, родной мясцовасці, краіне, дзяржаўных і прыродных сімвалах, беларускіх народных рамёствах, аб людзях, якія праславілі Беларусь, іх дзейнасці.

свернуть

Каб мова родная гучала...

 

Далучаем дзяцей да роднай мовы

 
 

             Дзве мовы сталі блізкімі мне змалку.
У сэрца упляліся назаўжды.
        Гучала калыханка - песня маткі –
             Празрыстым звонам нёманскай вады,

            Пявучым словам беларускіх вёсак...
 А бацька - сын шырокае Акі -
                    Прынёс мне ў дар, як водгук cвaix вёснаў,
Расійскай мовы гучныя радкі.

 Маўленчае развіццё дашкольнікаў у Беларусі адбываецца ў спецыфічнай сацыялінгвістычнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя (білінгвізму). Для большасці  дзяцей першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць i думаць, мець зносіны  з акружаючымі ix людзьмі, з'яуляецца руская мова, а беларуская выступае для ix як другая. У той жа час беларуская мова асэнсоўваецца ў грамадстве як родная мова, на аснове якой ажыццяўляецца нацыянальна-культурная сацыялізацыя дзяцей.

  Для меншай часткі дзяцей, галоўным чынам у сельскай мясцовасці, першай мовай з'яуляецца беларуская, праўда, часта не чыстая, а змешаная з рускай. Гэтыя дзеці знаёмяцца ў дашкольнай установе i з рускай мовай, аднак ixмаўленне часцей за ўсё цяжка аднесці да якой-небудзь адной моўнай сістэмы.

  Блізкасць рускай i беларускай моў, асаблівасці руска-беларускага білінгвізму патрабуюць спецыфічных падыходаў да развіцця рускага i беларускага маўлення дашкольнікаў. Асаблівай увагі патрабуе навучанне дзяцей з рускамоўных сем'яў беларускай мове як другой роднай.

 Білінгвізм (двухмоўе) - валоданне дзвюма мовамі. Білінгвізм натуральны i штучны (як вынік  навучання). Білінгвізм аўтаномны  і змешаны. У першым выпадку   білінгвізм выразна дыферэнцыруе моўныя сістэмы, на якіх гаворыць. Пераход ад стварэння тэкста на адной мове да стварэння на другой адбываецца ўяго шляхам пераключэння з механізму адной мовы надругі. У другім выпадку білінгвізм недакладна проціпастаўляе сістэмы абедзвюх моў, дзве моўныя сістэмы з'яуляюцца ўзаемапранікальнымі, што прыводзіць да інтэрферэнцыі- неадвольнага змешвання сродкаў дзвюх моў у вонкавым маўленні.

  Білінгвізм рэцэптыўны - здольнасць чалавека ўспрымаць i разумець маўленне на другой мове.

  Білінгвізм рэпрадуктыўны - здольнасць чалавека ўзнауляць пачутае або прачытанае на другой мове.

  Білінгвізм прадуктыўны - здольнасць чалавека самастойна будаваць выказванні, якія дазваляюць дасягнуць узаемаразумення.

  Двухмоўная асоба - білінгв, чалавек, які валодае ў роўнай або прыблізна роўнай cтупені дзвюма мовамі як роднымі.

 Навучанне мове (лінгвістычнае развіццё) - фарміраванне ў дзяцей элементарнага асэнсавання моўных i маўленчых з'яў, штo садзейнічае больш паспяховаму авалоданню практычнымі  маўленчымі навыкамі

  Развіццё маўлення - фарміраванне маўленчых навыкаў iўменняў, навыкаў маўленчых зносін ва ўмовах мэтанакіраванага педагагічнага ўздзеяння.

  Маўленчая дзейнасць - актыўны, мэтанакіраваны працэс, апасродкаваны моўнай сістэмай i абумоўлены сітуацыяй, пра­цэс прыняцця i перадачы паведамленняў.   Асноўныя кампаненты маўленчай дзейнасці: гаварэнне i слуханне.

  Маўленчае ўменне - асаблівая здольнасць чалавека, якая становіцца магчымай у выніку развіцця маўленчых навыкаў: творчае, прадуктыўнае камбінаванне моўных адзінак, выкарыстанне апошніх у любых сітуацыях зносін.

  Маўленчы навык - маўленчае дзеянне, якое дасягнула ступенi дасканаласці, здольнасць ажыццяўляць аптымальным чынам тую або іншую аперацыю (унутранае афармленне моўных з'яў - выбар сінтаксічнай структуры сказа, слоў, склону, ліку i т. д.; вонкавае афармленне - вымаўленне, чляненне фраз, інтаніраванне).

  Моўная асоба - чалавек як карыстальнік i творца мовы, яго гатоўнасць здзяйсняць маўленчыя ўчынкі, ствараць i прымаць творы маўлення.  

  Моўная здольнасць - сукупнасць маўленчых навыкаў iўменняў, сфарміраваных на аснове прыроджаных перадумоў.

 

МЕТАДЫ І ПРЫЁМЫ РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕННЯ

 

   Метад развіцця маўлення – гэта спосаб узаемадзеяння педагога і дзяцей, якое забяспечвае фарміраванне ў апошніх маўленнчых уменняў і навыкаў. У дашкольнай дыдактыцы ў цэлым і метлдыцы развіцця маўлення ў прыватнасці прынята выдзяляць тры группы метадаў: наглядныя, слоўныя і практычныя.

   Наглядныя метады падзяляюцца на непасрэдныя і апасродкаваныя. Калі дзеці маюць магчымасць назіраць аб’ект непасрэдна, выкарыстоўваюцца непасрэдныя метады. Гэта метад назіранняў і яго разнавіднасці: агляды памяшканняў, экскурсіі, разглядванне прадметаў.

Калі аб’екты недаступны для непасрэднага назірання, выхавальнік знаёміць з імі дзяцей апасродкаваным шляхам, г.зн. выкарыстоўваючы выяўленчую нагляднасць (карціны, фотаздымкі, кінафільмы, цацкі). У старшых групах выкарыстоўваецца такі наглядны метад, як дэманстацыя мадэляў.

   Разглядванне карцін са знаёмым зместам, цацак як умоўных вобразаў знаёмых прадметаў і істот, расказванне пра іх прымяняецца і з мэтай паўторнага азнаямлення з аб’ектам, замацавання атрыманных падчас назіранняў ведаў, фарміравання звязнага маўлення. Зразумела, што ва ўсіх гэтых працэсах абавязкова прысутнічае слова выхавальніка, які накіроўвае ўспрыманне дзяцей, тлумачыць і называе тое, што паказваецца.

   Да слоўных метадаў, якія выкарстоўваюцца ў дзіцячым садзе, адносяцца чытанне і прераказ мастацкіх твораў, завучванне на памяць, аповед, абагульняючая гутарка. Але ва ўсіх слоўных метадах, як правіла, выкарыстоўваюцца і наглядныя прыёмы: паказ цацак, малюнкаў, прадметаў, ілюстрацый. У старэйшым даашкольным узросце дапускаецца пераказ без апоры на нагляднасць.

   Практычныя метады накіраваны на выкарыстанне маўленчых уменняў і навыкаў і іх удасканаленне. Часцей за ўсё практычныя метады носяць гульнявы характар. Гэта дыдактычныя гульні, гульні-драматызацыі, інсцэніроўкі, пластычныя эцюды, рухавыя гульні са слоўнымі прыгаворамі. Да практычных метадаў адносяцца таксама розныя віды дзіцячай дзейнасці – канструляяванне, маляванне, праца, мадэляванне і падобныя, кожны з якіх суправаджаецца размовай выхавльніка і дзяцей.

Як бачна, дзелянне метадаў развіцця маўлення на групы з’яўляецца вельмі ўмоўным, паколькі паміж імі няма выразнай мяжы.

А.Г.Арушанава вылучае таксама праблемныя метады развіцця маўлення. Да іх адносяцца творчыя заняткі, словаўтваральныя сітуацыі, праблемныя пытанні.

У залежнасці ад характару маўленчай дзейнасці дзяцей ўмоўна выдзяляюцца рэпрадуктыўныя і прадуктыўныя метады развіцця маўлення.

   Рэпрадуктыўныя метады заснаваны на ўзнаўленні маўленчага матэрыялу, на перайманні гатовых узораў. Гэта, напрыклад, пераказ блізка да тэксту, завучванне на памяць, гульні-драматызацыі па змесце літаратурных твораў.

   Прадуктыўныя метады накіраваны на навучанне дзяцей пабудове ўласных звязных выказванняў, развіццё маўленчай творчасці. Да гэтых метадаў адносіцца абагульняючая гутарка, расказванне, творчы пераказ, мадэляванне, творчыя заданні.

Паколькі элементы творчасці ёсць у рэпрадуктыўных метадах, а элементы ўзнаўлення ўзору – у прадуктыўных, дакладнай мяжы паміж гэтымі метадамі таксама не існуе.

   Кожны метад уяўляе сабой сістэму метадычных прыёмаў, якія аб’ядноўваюцца агульнасцю задачы развіцця маўлення і падыходу да яе вырашэння. Метадычныя прыёмы – гэта элементы метадаў, іх складаныя часткі. Прыёмы развіцця маўлення таксама падзяляюцца на тры асноўныя групы: слоўныя, наглядныя і гульнявыя.

   Існуе вялікая колькасць слоўных прыёмаў. Найбольш распаўсюджаныя з іх ніжэйнаступныя.

   Маўленчы ўзор – правільная, загадзя прадуманая маўленчая дзейнасць выхавальніка, прызначаная для пераймання дзецьмі. Гэта можа быць узор вымаўлення гука, слова, пабудовы граматычнай формы, аповеду. Узор павінен быць даступным дзецям па форме і змесце. Каб дамагчыся асэнсаванага паўтарэння дзецьмі ўзору маўленння выхавальніка, карысна суправаджаць яго іншымі прыёмамі: тлумачэннямі, указаннямі.

   Паўторнае прагаворванне – наўмыснае (але не прымусовае) шматразавае паўтарэнне аднаго і таго ж гука, слова, сказа з мэтай яго запамінання. Паўтарэнне можа ажыццяўляцца за педагогам, іншымі дзецьмі, можа быць сумесным (выхавальніка і дзіцяці або двух дзяцей) ці харавым.

   Слоўныя практыкаванні – шматразавае выкарыстанне дзецьмі пэўных маўленчых уменняў і навыкаў. Ад паўторнага прагаворвання адрозніваюцца большай частатой, варыянтнасцю, большай доляй самастойных намаганняў дзяцей.

 Тлумачэнне – раскрыццё сутнасці якой-небудзь з’явы або спосаба дзеяння. Выкарыстоўваецца ў працэсе назіранняў і абследавання прадметаў, пры раскрыцці значэння слова і вырашэнні тншых задач.

 Указанні – тлумачэнне, паведамленне дзецям спосабу дзеяння для дасягнення пэўнага выніку. Указанні могуць быць навучальныя, арганізацыйныя, дысцыплінавальныя.

 Ацэнка дзіцячага маўлення – разгорнутае матыванае меркаванне пра маўленчае выказванне дзіцяці. Ацэнка павінна не проста канстатаваць характар маўлення дзіцяці, але і навучаць, удасканальваць яго маўленне. Улічваючы эмацыянальны ўплыў ацэнкі на дзяцей, яна павінна быць у асноўным станоўчай. Маўленчыя памылкі тактоўна выпраўляюцца з дапамогай іншых метадычных прыёмаў (узору, тлумачэння).

 Пытанне – слоўны зварот, які патрабуе адказу. Пытанні падзяляюцца на асноўныя і дапаможныя. Асноўныя у сваю чаргу могуць быць канстатавальнымі (хто? што? які? дзе? куды? і да т.п.) і пошуковымі (чаму? навошта? чым падобныя?) Дапаможныя пытанні бываюць навадныя і пытанні-падказкі. Пытанні выкарыстоўваюцца ў размовах дыдактычных гульнях, пры навучанні розным відам расказвання, г.зн. ва ўсіх метадах развіцця маўлення.

  Наглядныя прыёмы – паказ рознага ілюстратыўнага матэрыялу (малюнкаў, рухаў у гульні-драматызацыі і да т.п.), становішча органаў артыкуляцыі пры навучанні гукавымаўленню і інш. Спалучаюцца са слоўнымі прыёмамі, напрыклад паказ аб’екта і называнне новага слова.

  Гульнявыя прыёмы могуць быць як слоўнымі (выкарыстанне жарту пры тлумачэнні задання, небыліцы), так і нагляднымі (выкарыстанне гульнявых персанажаў тыпу “беларускамоўнай” лялькі, фантаў, гульнявых рухаў). Такія прыёмы павышаюць цікавасць дзяцей да заняткаў, садзейнічаюць актывізацыі іх маўлення.

  Усе вышэйпералічаныя прыёмы развіцця маўлення з’яўляюцца прамымі. Існуюць і ўскосныя прыёмы: напамінанне, рэпліка, заўвага, падсказка, парада.

   Розныя прыёмы выкарыстоўваюцца ў залежнасці ад задачы развіцця маўлення, зместу заняткаў, узроставых і індывідуальных асаблівасцей дзяцей.

 

 

свернуть

Роля беларускай мастацкай літаратуры ў развіцці дашкольнікаў

 

Дарослы ведае, што кніга не толькі вучыць, развівае і выхоўвае дзіця, яна абуджае ў маленькім чалавеку самыя разнастайныя творчыя пачаткі, яна дапамагае дзіцячай фантазіі здабыць багатую вобразнасць і ўнутраны сэнс.

Дзіця не можа не гуляць, не выдумляць, не складаць. Гэта непазбежна, гэта яго спосаб пранікнення ў рэальную рэчаіснасць. Але што менавіта ён выдумляе? Як складае і чаму складае менавіта гэта? Якія маральныя і эстэтычныя прычыны праяўляюцца ў дзіцячай гульні, якая патроху, часцяком незаўважна для самога дзіцяці, становіцца яго сапраўдным жыццём? Свет чытання, свет кнігі з яе літаратурнымі і графічнымі выявамі, дапамагае даросламу насыціцца і накіраваць дзіцячае ўяўленне. Кніга падае дзіцяці прыклад творчасці, прыклад творчага стаўлення да рэальнага часу. Менавіта тут, на кніжнай старонцы, малыя сустракаюць ўпершыню гарманічнае адлюстраванне рэчаіснасці. Кніжка распавядае самае галоўнае, паказвае самае прыгожае.

Ёсць у дзіцячай літаратуры розныякнігі: вясёлыя і сумныя, але яны заўсёды жыццесцвярджальныя. Таму дзеці не могуць не любіць кнігу, таму радуюцца кнізе, як святу. А дарослыя павінны падрыхтаваць гэтую радасць, дапамагчы дзіцяці зразумець, адчуць кнігу ва ўсёй яе паўнаце.

Да нейкага ўзросту дзеці жывуць у казцы, як раўнапраўныя члены казачнага свету. І гэта натуральна, таму што казка блізкая і сугучная іх светаадчуванню. У самым пачатку жыцця яна сустракае дзяцей фантастычнымі вобразамі, займальнымі прыгодамі, маляўнічасцю і яркасцю свайго свету. Уся гэтая свежасць, чысціня, напеўнасць, гарманічная цэласць казкі служаць для маленькіх першым штуршком да развіцця фантазіі, мыслення, творчасці. Прастата і прыгажосць казачных герояў і іх учынкаў неабходныя дзіцячай свядомасці як першае адлюстраванне свету, сапраўдных чалавечых адносін у чыстым люстэрку сапраўднага мастацтва.

У кожнай казцы пракладзеная мяжа паміж Дабром і Злом. Яны непрымірымыя ворагі, яны знаходзяцца ў адвечнай барацьбе. І ў гэтым проціборстве заўсёды перамагае Дабро, заўсёды перамагае справядлівасць. Гэтая ідэя перамогі Дабра над Злом заўсёды пераканаўчая, таму што выношвалася і нараджалася разам з узнікненнем свядомасці людзей і ўдасканальвалася разам з яго развіццём, таму што працятая верай і надзеяй ўсяго чалавецтва ва ўрачыстасць добрых спраў. А вера гэтая падмацавана часам. Менавіта таму такая моцная казка і менавіта таму дзеці так вераць у яе. У амаль любой народнай казцы ўсё падпарадкоўваецца толькі дасканалым законам чалавечага быцця, тым ідэалам, якія прайшлі праверку многіх пакаленняў людзей, выкрышталізаваліся, сталі агульначалавечымі. І дзецям лёгка прыняць гэтыя ідэалы, лёгка пагадзіцца заканамернасцю.

Вельмі важна для дзяцей, што ў казцы герой, які ўвасабляе дабро, заўсёды станоўчы. Гэта ці непераможны волат, які абараняе свой народ, ці проста чалавек, які перамагае зло розумам, мудрасцю і знаходлівасцю. У любым выпадку станоўчага героя адрозніваюць розум, прыгажосць, умелыя рукі, альбо добрае чараўніцтва, а адмоўнага зло, пачварнасць і падступнасць. Таму дзеці любяць казачных герояў, вераць ім і пераносяць гэтую веру і любоў са свету казачнага ў свет рэальны.

Дзякуючы казцы, дзеці пачынаюць ўсведамляць найгалоўнейшыя ісціны чалавечага жыцця. Казка дапамагае фармаваць асновы маральнасці, маралі, па законах якой ім трэба будзе жыць. Тая самая простая, найпростая казка, якую мы, стаўшы дарослымі, пачынаем лічыць дзіцячай забавай.

свернуть

Прыродныя сімвалы Беларусі

Бусел заўжды верны Беларусі.

Вобраз бусла ўспрымаецца як сімвал Беларусі і яе зямлі. У сэрцы любога беларуса буслам адведена асаблівае месца.

Многа прыкмет звязана з першым убачаным вясной буслом - прадвеснікам вясны. Шчасціла таму, хто ўбачыць першага бусла, які ляціць. Лічылася, што птушка ў палёце прадвяшчае дабрабыт, выдатнае здароўе на ўвесь год, добры ўраджай і поспех. 

Сямейныя пары буслоў неразлучныя. Своё гняздо будуюць на некалькі гадоў. Людзі прымаюць буслоў як анёла-ахоўніка хатняга ачага, як мірны сімвал сталасці і дабрабыту. Калі на даху хаты пасяліўся бусел, гэта абяцала багацце і дабрабыт сям'і.

 

Часцінка любімай старонкі,

часцінка зямлі - васілёк

Валошка, васілёкІх ніхто не сеяў. Напэўна, прырода сама паклапацілася, каб гэтыя кветкі раслі ў суседстве з жытам. Земляробы іх не знішчалі, наадварот, любілі і бераглі, нават склалі аб колерах легенду і не адну.
      Каго не хвалюе сустрэча з гэтым прыгожым кветкай! Убачыць блакітныя зорачкі на мяжы
жытняга поля вандроўны і міжволі забываеш аб стомленасці.
      Шмат вершаў і песень прысвечана Васільку. Я. Колас, Я. Купала, А.Куляшоў, м. Танк, П. Броўка, м. Багдановіч неаднаразова звярталіся да гэтай кветкі, якая, як і народ, такая ж сціплая, простая і адкрытая, гасцінная і талерантная.
      З часам Васілёк ператварыўся ў сапраўдны сімвал зямлі беларускай.

 

Зубр - пушчанскі гаспадар

      Зубры - не толькі візітная картка багатага і разнастайнага жывёльнага свету Беларусі, але і сімвал самой краіны. Гэты магутны і прыгожы звер ўвасабляе сілы прыроды.
      Па меры знішчэння лясоў і асушэння балот, па меры пранікнення ў лясы людзей і асваення імі найбольш урадлівых зямель пад палі і пашы для хатняй жывёлы, зона распаўсюджвання зубра паступова скарачалася. Зубры шукалі прытулку. Такім прытулкам для іх з'явілася Белавежская пушча, апошняе месца пражывання зуброў у натуральных умовах.
      Зубр нагадвае беларусаў не толькі гістарычным лёсам, але і характарам. Ён адрозніваецца Мудрасцю, Спакоем і справядлівасцю. У звычайным стане гэта вельмі мірны, спакойны звер, які імкнецца схавацца ў гушчары лесу. Ён ніколі не нападае першым. Але калі яго раззлаваць, зубр прыходзіць у лютасць, і тады ўжо з ім ніхто не можа справіцца.

Пра сілу зубра існуюць шматлікія легенды.

Расці канюшынкакаб была сытай скацінка

Клевер луговой: лечебные свойства и противопоказания ...

       Сярод прыродных сімвалаў канюшына заняў ганаровае месца параўнальна нядаўна, а знакаміты з шырокім выкарыстаннем канюшыны як сельскагаспадарчай расліны.
        Заняўшы ганаровае месца ў малюнку Дзяржаўнага герба, канюшына з'яўляецца яшчэ і прыродным сімвалам нашай краіны.
        Канюшына для хатніх жывёл з'яўляецца самым лепшым кормам-сакавітым і салодкім. Цэніцца і мёд, які збіраецца з пылка кветак канюшыны. Мёд з кветак канюшынавы лічыцца самым лепшым з светлых гатункаў мёду. Валодаючы гаючымі ўласцівасцямі, ён выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне.

 

Лён сінявокі - сімвал Радзімы, наш беларускімілы адзіны

     Лён для Беларусі-нацыянальнае багацце. Сёння традыцыя льняных вышываных ручнікоў беражліва захоўваецца беларусамі. Славіцца Беларусь і сувенірнай прадукцыяй, вырабленай з лёну (лялькі, абярэгі, сурвэткі і інш.).
      У знак падзякі і шматвяковай вернасці гэтай культуры Беларускі народ увекавечыў кветкі лёну ў Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь як сімвал пераўтваральнай моцы працы, знак дабра і дастатку. Шануецца лён і як прыродны сімвал Радзімы.
      У народзе існуе павер'е, што сімвалам лён стаў па многіх прычынах: лён з'яўляецца традыцыйнай культурай Беларусі; блакітны колер вачэй беларусаў асацыюецца з блакітнымі кветкамі лёну. А яшчэ таму, што лён-гэта ўвасабленне беларусак, такіх жа чыстых і пяшчотных, як ільняное белае палатно.

      Сасна - адзін з прыродных сімвалаў Беларусі. Вечназялёная сасна-гэта сімвал бессмяротнасці і жыццёвай сілы. Нават зімой, калі прырода спіць, гэта прыгожае зялёнае дрэва нагадвае пра тое, што хутка наступіць вясна.
      Сасна -сімвал даўгалецця і сталасці, паколькі нават у зімовы холад яна не губляе сваіх іголак.
      Сасна-сімвал стойкасці, годнасці, цноты, жыццёвай сілы.

свернуть