ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Тэматычныя дні ва ўстанове дашкольнай адукацыі

Дзень Перамогі

Дзень Перамогі - адно з галоўных святаў у нашай краіне, якое   беларускі народ адзначае 9 мая. Не застаюцца ў баку ад гэтай падзеі выхаванцы і педагогі нашага  дзіцячага садка. З дзецьмі  праводіцца шэраг мерапрыемстваў. У старшай групе гэта ілюстраваныя  гутаркі "9 Мая - Дзень Перамогі", "Дзень Перамогі ў гісторыі маёй вёскі". Дзеці звярталіся да сваіх родных з просьбай расказаць аб удзельніках вайны ў сваёй сям'і, а потым апавядалі пра гэта ў дзіцячым садку. На занятках па аплікацыі рабілі паштоўкі для бабуляў і дзядуляў на памяць пра свята. Выхаванцы малодшай групы разглядалі ілюстрацыі ў кнігах, малявалі. Разам з педагогамі выхаванцы наведалі помнік загінулым воінам, усклалі да яго кветкі, ушанавалі памяць пра тых, хто аддаў жыццё за мір і спакой на нашай зямлі!
свернуть

Дзень абароны дзяцей

1 чэрвеня ў нашай навучальнай установе быў арганізаваны тэматычны дзень, прысвечаны Міжнароднаму Дню абароны дзяцей, педагогі у гульнявой форме пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй узнікнення свята, пагутарылі, ад чаго патрэбна абараняць дзяцей. Выхаванцы удзельнічалі ў музычным свяце: спявалі песні аб міры і сяброўстве, расказвалі вершы, танцавалі, гулялі. У госці да дзетак прыйшоў  Карлсан, і дзеці расказалі яму чаму і ад чаго патрэбна абараняць дзяцей. Таксама выхаванцы майстравалі фігуркі голуба ў тэхніцы арыгамі, складалі лісты для дзяцей з іншых краін з прапановай сябраваць. З асаблівым задавальненнем дзеткі малявалі крэйдай на асфальце. Амаль у кожным малюнку былі мама, тата і сонейка.

 

 

 

 

 

свернуть

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Напярэдадні свята Дня Незалежнасці для выхаванцаў Любанскага дзіцячага заўжды арганізоўваецца экскурсія да помніка загінуўшым воінам. Дзеці па даўняй традыцыі ўшанаваюць памяць герояў хвілінай маўчання і ўскладаюць кветкі да помніка. Дадзенае мерапрыемства накіравана на фарміраванне патрыятычнага выхавання ў дзяцей, пачуцця ўдзячнасці і гонару за вялікі подзвіг нашага народа.

свернуть