Далучаем дзяцей да роднай мовы
Дзве мовы сталі блізкімі мне змалку.
У сэрца упляліся назаўжды.
Гучала калыханка - песня маткі –
Празрыстым звонам нёманскай вады,
Пявучым словам беларускіх вёсак...
А бацька - сын шырокае Акі -
Прынёс мне ў дар, як водгук cвaix вёснаў,
Расійскай мовы гучныя радкі.
Маўленчае развіццё дашкольнікаў у Беларусі адбываецца ў спецыфічнай сацыялінгвістычнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя (білінгвізму). Для большасці дзяцей першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць i думаць, мець зносіны з акружаючымі ix людзьмі, з'яуляецца руская мова, а беларуская выступае для ix як другая. У той жа час беларуская мова асэнсоўваецца ў грамадстве як родная мова, на аснове якой ажыццяўляецца нацыянальна-культурная сацыялізацыя дзяцей.
Для меншай часткі дзяцей, галоўным чынам у сельскай мясцовасці, першай мовай з'яуляецца беларуская, праўда, часта не чыстая, а змешаная з рускай. Гэтыя дзеці знаёмяцца ў дашкольнай установе i з рускай мовай, аднак ixмаўленне часцей за ўсё цяжка аднесці да якой-небудзь адной моўнай сістэмы.
Блізкасць рускай i беларускай моў, асаблівасці руска-беларускага білінгвізму патрабуюць спецыфічных падыходаў да развіцця рускага i беларускага маўлення дашкольнікаў. Асаблівай увагі патрабуе навучанне дзяцей з рускамоўных сем'яў беларускай мове як другой роднай.
Білінгвізм (двухмоўе) - валоданне дзвюма мовамі. Білінгвізм натуральны i штучны (як вынік навучання). Білінгвізм аўтаномны і змешаны. У першым выпадку білінгвізм выразна дыферэнцыруе моўныя сістэмы, на якіх гаворыць. Пераход ад стварэння тэкста на адной мове да стварэння на другой адбываецца ўяго шляхам пераключэння з механізму адной мовы надругі. У другім выпадку білінгвізм недакладна проціпастаўляе сістэмы абедзвюх моў, дзве моўныя сістэмы з'яуляюцца ўзаемапранікальнымі, што прыводзіць да інтэрферэнцыі- неадвольнага змешвання сродкаў дзвюх моў у вонкавым маўленні.
Білінгвізм рэцэптыўны - здольнасць чалавека ўспрымаць i разумець маўленне на другой мове.
Білінгвізм рэпрадуктыўны - здольнасць чалавека ўзнауляць пачутае або прачытанае на другой мове.
Білінгвізм прадуктыўны - здольнасць чалавека самастойна будаваць выказванні, якія дазваляюць дасягнуць узаемаразумення.
Двухмоўная асоба - білінгв, чалавек, які валодае ў роўнай або прыблізна роўнай cтупені дзвюма мовамі як роднымі.
Навучанне мове (лінгвістычнае развіццё) - фарміраванне ў дзяцей элементарнага асэнсавання моўных i маўленчых з'яў, штo садзейнічае больш паспяховаму авалоданню практычнымі маўленчымі навыкамі
Развіццё маўлення - фарміраванне маўленчых навыкаў iўменняў, навыкаў маўленчых зносін ва ўмовах мэтанакіраванага педагагічнага ўздзеяння.
Маўленчая дзейнасць - актыўны, мэтанакіраваны працэс, апасродкаваны моўнай сістэмай i абумоўлены сітуацыяй, працэс прыняцця i перадачы паведамленняў. Асноўныя кампаненты маўленчай дзейнасці: гаварэнне i слуханне.
Маўленчае ўменне - асаблівая здольнасць чалавека, якая становіцца магчымай у выніку развіцця маўленчых навыкаў: творчае, прадуктыўнае камбінаванне моўных адзінак, выкарыстанне апошніх у любых сітуацыях зносін.
Маўленчы навык - маўленчае дзеянне, якое дасягнула ступенi дасканаласці, здольнасць ажыццяўляць аптымальным чынам тую або іншую аперацыю (унутранае афармленне моўных з'яў - выбар сінтаксічнай структуры сказа, слоў, склону, ліку i т. д.; вонкавае афармленне - вымаўленне, чляненне фраз, інтаніраванне).
Моўная асоба - чалавек як карыстальнік i творца мовы, яго гатоўнасць здзяйсняць маўленчыя ўчынкі, ствараць i прымаць творы маўлення.
Моўная здольнасць - сукупнасць маўленчых навыкаў iўменняў, сфарміраваных на аснове прыроджаных перадумоў.
МЕТАДЫ І ПРЫЁМЫ РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕННЯ
Метад развіцця маўлення – гэта спосаб узаемадзеяння педагога і дзяцей, якое забяспечвае фарміраванне ў апошніх маўленнчых уменняў і навыкаў. У дашкольнай дыдактыцы ў цэлым і метлдыцы развіцця маўлення ў прыватнасці прынята выдзяляць тры группы метадаў: наглядныя, слоўныя і практычныя.
Наглядныя метады падзяляюцца на непасрэдныя і апасродкаваныя. Калі дзеці маюць магчымасць назіраць аб’ект непасрэдна, выкарыстоўваюцца непасрэдныя метады. Гэта метад назіранняў і яго разнавіднасці: агляды памяшканняў, экскурсіі, разглядванне прадметаў.
Калі аб’екты недаступны для непасрэднага назірання, выхавальнік знаёміць з імі дзяцей апасродкаваным шляхам, г.зн. выкарыстоўваючы выяўленчую нагляднасць (карціны, фотаздымкі, кінафільмы, цацкі). У старшых групах выкарыстоўваецца такі наглядны метад, як дэманстацыя мадэляў.
Разглядванне карцін са знаёмым зместам, цацак як умоўных вобразаў знаёмых прадметаў і істот, расказванне пра іх прымяняецца і з мэтай паўторнага азнаямлення з аб’ектам, замацавання атрыманных падчас назіранняў ведаў, фарміравання звязнага маўлення. Зразумела, што ва ўсіх гэтых працэсах абавязкова прысутнічае слова выхавальніка, які накіроўвае ўспрыманне дзяцей, тлумачыць і называе тое, што паказваецца.
Да слоўных метадаў, якія выкарстоўваюцца ў дзіцячым садзе, адносяцца чытанне і прераказ мастацкіх твораў, завучванне на памяць, аповед, абагульняючая гутарка. Але ва ўсіх слоўных метадах, як правіла, выкарыстоўваюцца і наглядныя прыёмы: паказ цацак, малюнкаў, прадметаў, ілюстрацый. У старэйшым даашкольным узросце дапускаецца пераказ без апоры на нагляднасць.
Практычныя метады накіраваны на выкарыстанне маўленчых уменняў і навыкаў і іх удасканаленне. Часцей за ўсё практычныя метады носяць гульнявы характар. Гэта дыдактычныя гульні, гульні-драматызацыі, інсцэніроўкі, пластычныя эцюды, рухавыя гульні са слоўнымі прыгаворамі. Да практычных метадаў адносяцца таксама розныя віды дзіцячай дзейнасці – канструляяванне, маляванне, праца, мадэляванне і падобныя, кожны з якіх суправаджаецца размовай выхавльніка і дзяцей.
Як бачна, дзелянне метадаў развіцця маўлення на групы з’яўляецца вельмі ўмоўным, паколькі паміж імі няма выразнай мяжы.
А.Г.Арушанава вылучае таксама праблемныя метады развіцця маўлення. Да іх адносяцца творчыя заняткі, словаўтваральныя сітуацыі, праблемныя пытанні.
У залежнасці ад характару маўленчай дзейнасці дзяцей ўмоўна выдзяляюцца рэпрадуктыўныя і прадуктыўныя метады развіцця маўлення.
Рэпрадуктыўныя метады заснаваны на ўзнаўленні маўленчага матэрыялу, на перайманні гатовых узораў. Гэта, напрыклад, пераказ блізка да тэксту, завучванне на памяць, гульні-драматызацыі па змесце літаратурных твораў.
Прадуктыўныя метады накіраваны на навучанне дзяцей пабудове ўласных звязных выказванняў, развіццё маўленчай творчасці. Да гэтых метадаў адносіцца абагульняючая гутарка, расказванне, творчы пераказ, мадэляванне, творчыя заданні.
Паколькі элементы творчасці ёсць у рэпрадуктыўных метадах, а элементы ўзнаўлення ўзору – у прадуктыўных, дакладнай мяжы паміж гэтымі метадамі таксама не існуе.
Кожны метад уяўляе сабой сістэму метадычных прыёмаў, якія аб’ядноўваюцца агульнасцю задачы развіцця маўлення і падыходу да яе вырашэння. Метадычныя прыёмы – гэта элементы метадаў, іх складаныя часткі. Прыёмы развіцця маўлення таксама падзяляюцца на тры асноўныя групы: слоўныя, наглядныя і гульнявыя.
Існуе вялікая колькасць слоўных прыёмаў. Найбольш распаўсюджаныя з іх ніжэйнаступныя.
Маўленчы ўзор – правільная, загадзя прадуманая маўленчая дзейнасць выхавальніка, прызначаная для пераймання дзецьмі. Гэта можа быць узор вымаўлення гука, слова, пабудовы граматычнай формы, аповеду. Узор павінен быць даступным дзецям па форме і змесце. Каб дамагчыся асэнсаванага паўтарэння дзецьмі ўзору маўленння выхавальніка, карысна суправаджаць яго іншымі прыёмамі: тлумачэннямі, указаннямі.
Паўторнае прагаворванне – наўмыснае (але не прымусовае) шматразавае паўтарэнне аднаго і таго ж гука, слова, сказа з мэтай яго запамінання. Паўтарэнне можа ажыццяўляцца за педагогам, іншымі дзецьмі, можа быць сумесным (выхавальніка і дзіцяці або двух дзяцей) ці харавым.
Слоўныя практыкаванні – шматразавае выкарыстанне дзецьмі пэўных маўленчых уменняў і навыкаў. Ад паўторнага прагаворвання адрозніваюцца большай частатой, варыянтнасцю, большай доляй самастойных намаганняў дзяцей.
Тлумачэнне – раскрыццё сутнасці якой-небудзь з’явы або спосаба дзеяння. Выкарыстоўваецца ў працэсе назіранняў і абследавання прадметаў, пры раскрыцці значэння слова і вырашэнні тншых задач.
Указанні – тлумачэнне, паведамленне дзецям спосабу дзеяння для дасягнення пэўнага выніку. Указанні могуць быць навучальныя, арганізацыйныя, дысцыплінавальныя.
Ацэнка дзіцячага маўлення – разгорнутае матыванае меркаванне пра маўленчае выказванне дзіцяці. Ацэнка павінна не проста канстатаваць характар маўлення дзіцяці, але і навучаць, удасканальваць яго маўленне. Улічваючы эмацыянальны ўплыў ацэнкі на дзяцей, яна павінна быць у асноўным станоўчай. Маўленчыя памылкі тактоўна выпраўляюцца з дапамогай іншых метадычных прыёмаў (узору, тлумачэння).
Пытанне – слоўны зварот, які патрабуе адказу. Пытанні падзяляюцца на асноўныя і дапаможныя. Асноўныя у сваю чаргу могуць быць канстатавальнымі (хто? што? які? дзе? куды? і да т.п.) і пошуковымі (чаму? навошта? чым падобныя?) Дапаможныя пытанні бываюць навадныя і пытанні-падказкі. Пытанні выкарыстоўваюцца ў размовах дыдактычных гульнях, пры навучанні розным відам расказвання, г.зн. ва ўсіх метадах развіцця маўлення.
Наглядныя прыёмы – паказ рознага ілюстратыўнага матэрыялу (малюнкаў, рухаў у гульні-драматызацыі і да т.п.), становішча органаў артыкуляцыі пры навучанні гукавымаўленню і інш. Спалучаюцца са слоўнымі прыёмамі, напрыклад паказ аб’екта і называнне новага слова.
Гульнявыя прыёмы могуць быць як слоўнымі (выкарыстанне жарту пры тлумачэнні задання, небыліцы), так і нагляднымі (выкарыстанне гульнявых персанажаў тыпу “беларускамоўнай” лялькі, фантаў, гульнявых рухаў). Такія прыёмы павышаюць цікавасць дзяцей да заняткаў, садзейнічаюць актывізацыі іх маўлення.
Усе вышэйпералічаныя прыёмы развіцця маўлення з’яўляюцца прамымі. Існуюць і ўскосныя прыёмы: напамінанне, рэпліка, заўвага, падсказка, парада.
Розныя прыёмы выкарыстоўваюцца ў залежнасці ад задачы развіцця маўлення, зместу заняткаў, узроставых і індывідуальных асаблівасцей дзяцей.