ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Да 80-годдзя Вялікай Перамогі

Дзецям і дарослым яшчэ раз пра 9 мая

 

9 мая Беларусь святкуе перамогу над фашызмам у Вялікай Айчыннай вайне (Другой сусветнай). У краіне гэта адна з самых шануемых дат, таму што перамога дасталася вялікай цаной – загінуў кожны трэці  беларус.

Ветэраны вайны ў Беларусі карыстаюцца асаблівай  пашанай, таму ўрачыстыя шэсці ветэранаў – галоўнае святочнае мерапрыемства Дня Перамогі. Яны праходзяць па ўсёй краіне.

У Дзень Перамогі віншуюць удзельнікаў вайны з іх святам, дораць ім кветкі і жадаюць моцнага здароўя і мірнага неба над галавой. Гэтае свята адначасова радаснае і сумнае. У гэты дзень сустракаюцца тыя, хто разам ваяваў за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. Яны ўспамінаюць пра даўнія баі з фашыстамі, пра сваіх франтавых сяброў, пра тых, хто загінуў.

У нашай рэспубліцы ў гады вайны загінуў кожны трэці. Шмат беларускіх салдат загінула, змагаючыся з фашыстамі. У горадзе Брэсце знаходзіцца вядомая ўсяму свету Брэсцкая крэпасць. Яе абаронцы не аддалі крэпасць ворагам, пакуль усе не загінулі. Героі Брэста заўсёды будуць прыкладам мужнасці і стойкасці. У ваенны час фашысты знішчылі шмат мірных жыхароў нашай краіны. Недалёка ад Мінска ёсць вёска, у якой фашысты спалілі ўсіх яе жыхароў: і старых, і маленькіх дзяцей. Нікога не пашкадавалі. Зараз там знаходзіцца мемарыяльны комплекс, які названы, як і спаленая вёска, — Хатынь. У гонар подзвігу нашага народа на 21-м кіламетры шашы Мінск—Масква ўзвышаецца Курган Славы. Ёе сімвалізуе подзвіг, дружбу ўсіх народаў у барацьбе з фашызмам. Сталіца Беларусі — горад Мінск — была поўнасцю зруйнавана ў гады вайны. Многа салдат загінула, вызваляючы Мінск. Іх подзвіг увекавечаны ў помніках і абелісках. На плошчы Перамогі знаходзіцца абеліск у гонар подзвігу народа ў Вялікай Айчыннай вайне і гарыць Вечны Агонь. Каля Дома афіцэраў на пастаменце ўстаноўлены сапраўдны танк. Ён прайшоў за вайну ад берагоў Волгі да Мінска. І зараз стаіць як помнік людзям, вызваліўшым Мінск ад фашыстаў.

свернуть

Паэты аб вайне

Сябры франтавыя

Маўчаць кулямёты,
I міны не выюць.
Гарматы сваё адгулі.
Хлапцы баявыя,
Сябры франтавыя,
Мы ўсе з перамогай прыйшлі.

З баямі цяжкімі
Прайсці да Берліна,
Радзіма, паслала ты нас.
Па роднай краіне,
Па любай дзяўчыне
Мы ўсе сумавалі не раз.

Паднімем жа чаркі
Сям'ёю адзінай
За матак, сясцёр і братоў,
За нашу хаціну,
За сэрца-дзяўчыну,
З якімі мы стрэліся зноў.

Дык вып'ем, каб моладасць
Зноўку гуляла,
Каб праўда на свеце жыла,
Каб сонца іграла,
Каханка спявала,
Каб наша радзіма цвіла!

Маўчаць кулямёты,
I міны не выюць.
Гарматы сваё адгулі.
Хлапцы баявыя,
Сябры франтавыя,
Мы ўсе з перамогай прыйшлі.

Пятрусь Броўка

 

У дзень свята

Для пераможнага салюта,
Якім байцоў Радзіма славіць,
Мы ведалі: Урал магутны
Даўно руду ў мартэнах плавіць.

I для сустрэчы маткі з сынам —
Салдата з роднаю краінай
Даўно у вочах слёзы спелі
І ў сэрцы зоры палымнелі.

Для тостаў за жывых і паўшых,
За баявую славу нашу
Даўно зярно набракла хмелем,
А песня — рэхам і вяселлем.

Таму ў дзень урачысты свята
Хай слёзы радасці палаюць,
У чарах сонца закіпае,
Пяюць салют ствалы гарматаў!

Іх рэху вечна будуць ўторыць
Зямля васкросшая і зоры,
I сэрца моладзі шчаслівай,
I песня сейбіта на ніве.

Максім Танк

 

Абаронцам роднай зямлі

У кожны міг, у кожны час
Душою, сэрцам я між вас,
Браты мае, байцы-сябры
Зямлі святой багатыры!
Вялік прастор, шырок прасцяг –
На coтні міль пралёг ваш шлях.
На тым шляху i ўдоўж, i ўшыр
Бурліць смяротны бой, як вір.
Тэўтон-бандыт, фашыст-удаў
Бандытаў полчышчы нагнаў.
Ды пад навалай чорнай цьмы
Галоў cвaix не хілім мы.
I ўсё, што ў нас святога есць -
Радзіма, воля, слава, чэсць, -
Мы пранясём праз гром, агонь,
Варожых сіл раскрышым бронь.
Другіх дарог нам больш няма,
Сыноў жа цьмы агорне цьма.
Байцы-сыны, сябры, браты!
Мы выпаўнім наш доўг святы
I над раскутаю зямлёй
Узыдзем яснаю зарой .
Няхай вам свецяць сонца, дзень,
А ворагаў агорне цень!

Якуб Колас

Сыны

Пройдзе час, адгрукаюць гарматы,
Змоўкнуць стрэлы,
Знікнуць хмары дыму,
Сабяромся мы да роднай хаты
I спытае ў кожнага радзіма:
— Па якіх шляхах дамоў вярнуўся?
Чым памог ты маці-Беларусі?
На шырокі выйшаўшы гасцінец,
Зніме шапку пыльны пехацінец:
—Я люблю цябе душой гарачай.
Да цябе сляды крывёй азначыў.

На лугі густыя,
На мурогі
Пусціць коннік друга варанога,
Уздыхне, забыўшыся на змору,
Ды гукне ў шырокія прасторы:
— Я скакаў да вас,
Ляцеў стралою,
Чарапы паганцаў пада мною.

I танкіст, прыпаўшы да крыніцы,
Каб вады жывучае напіцца,
Скажа: — Я прарваўся з боем,
Толькі тут я смагу супакою.

Да аблок узняўшыся высока,
Памахае крыллем горда сокал:
— Добра мне пад небам сінім нашым,
Каршуновы хмары разагнаўшы.

I ў мяне спытаюцца, вядома:
— З чым жа ты вярнуўся, сын, дадому? —
Гляну я адкрыта маці ў вочы:
— Я не спаў ні днём, ні цёмвай ноччу,
Сэрцам і душою быў з табою,
Я прыйшоў са срэбнай галавою.

Калі чуў я гоман твой балесны —
Плакала засмучаная песня,
Узнікала над франтамі бура, —
Узлятала песня, як віхура,
I чужынца ў гарадах і сёлах
Навылёт, як штык, яна калола.

Беларусь, радзіма!
Край наш родны!
Чуеш кліч ты, радасны, паходны:
— Хутка будзе знішчана навала!
Нездарма сыноў ты гадавала.

Пятрусь Броўка

 

Часцей, часцей прыпамінай…

Часцей, часцей прыпамінай…
Імёны паўшых смерцю храбрых
За родны край, наш мілы край, –
Каб над зямлёй, што млела ў ранах,

Плыў гэты сіні-сіні ранак,
Цвіў гэты белы-белы май, –
Часцей, мой друг, прыпамінай!
Прыпамінай часцей, мой друг,

Імёны тых, што ўсё зрабілі –
Вышэй усіх тваіх заслуг,
Што, як і ты, да слёз любілі
Маністы ўвосень на рабіне

І ў ліпкіх смолках майскі луг, –
Не забывай пра іх, мой друг!..

Ніл Гілевіч

 

Пасля вайны

Я на кіно ў бацькоў дазволу клянчу.
Пасу гусей у разлётнай чарадзе.
Мой залаты, мой рэзкі свет дзіцячы:
Мятлушкі сон і чэрапы людзей.

Яшчэ пякуць нясцерпна пахаванкі,
Але жыццё вяшчуе немаўля.
Стрыгуць авечак рупныя сялянкі —
I пухам усцілаецца зямля.

Я кніжкі ўсе чытаю па парадку:
Пра рыцараў, пра жахі, пра любоў.
А цыганы апошнюю апратку
Выманьваюць без сораму ва ўдоў.

Скідае фрэнчы пыльная Еўропа.
Сусед бязногі едзе на кані.
А там, на дне смярдзючага акопа, —
Малінніку дражнючыя агні.

Яўгенія Янішчыц

свернуть
поделиться в: