ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Як дапамагчы дзіцяці хутка і лёгка адаптавацца да дзіцячага сада

Як дапамагчы дзіцяці хутка і лёгка адаптавацца да дзіцячага сада

 

Парады бацькам

Ваша дзіця ідзе ў дзіцячы сад. Усе  хваляванні з нагоды выбару дашкольнай установы ўжо ў мінулым. Але паўстае пытанне, як жа ваш такое маленькае, але ў той жа час такое дарослае маляня прывыкне да новай для яго абстаноўкі? Ці будзе яму камфортна з новымі цётачкамі-выхавальнікамі, у новым асяроддзі дзяцей? Як аблягчыць яму так званы адаптацыйны перыяд?

Незалежна ад узросту дзіцяці, перыяду адаптацыі ў новым месцы і новым калектыве не пазбегнуць. І ў якім узросце ён пройдзе лягчэй, нікому не вядома. Але вы можаце дапамагчы вашаму дзіцяці прывыкнуць да незнаёмай абстаноўкі незалежна ад таго 3 гады яму ці 5. Самае галоўнае — станоўчы настрой бацькоў! Калі вы ўпэўнены, што садзік гэта самае лепшае месца для дзіцяці, што там яму будзе добра, малому гэта таксама перадасца.
        Пагаварыце з вашым сынам ці дачкой пра дзіцячы сад. Раскажыце, што там шмат новых цацак, што ў яго з’явіцца шмат новых сяброў і сябровак Там добрыя выхавальнікі, цікавыя заняткі. Раскажыце пра тое, што ў садку яго навучаць маляваць, ляпіць, спяваць і танцаваць. Безумоўна, слёзы ў першыя дні, а можа і тыдні, непазбежныя. Але паверце, у большасці выпадкаў дзіця плача толькі пры вас, а зайшоўшы ў групу, хутка супакойваецца.
         Першыя некалькі дзён пакідайце малога на 2-3 гадзіны. Не пужайцеся, што ён не есь у дзіцячым садзе, дайце яму прывыкнуць крыху, і як толькі пачне есці, смела пакідайце да абеда.
Гэта ў вас зойме тыдзень, самае большае, дзён 10. Не спяшайцеся адразу выходзіць на працу, асабліва калі вам прыдзецца позна забіраць дзіця. Разам прывыкайце да новага для вас абодвух рытму жыцця.
            Спачатку раніцай можна не гаварыць малому, што паведзяце яго ў садок. Проста можна сказаць: «Ідзём гуляць». І «дагульваць» да садзіка. І толькі калі малы перастае капрызіць і адпускае вас без слёз, па дарозе можна расказваць пра садок, пра тое, што там сёння будзе,  якія заняткі, гульні…
             Нават калі ваш малы яшчэ не вельмі добра гаворыць, заўсёды пытайцеся ў яго, што сёння рабілі ў садзе, у што гулялі, чым займаліся… Гэтым вы будзеце стымуляваць развіццё мовы дзіцяці, і магчыма даведаецеся штосьці пра той час, які ваша дзіця праводзіць без вас, нават ад невельмі гаваркога маляняці.
        І вось праз 1-2 тыдні вы першы раз пакінулі дзіця на сон. Новы віток слёз пры развітанні з мамай магчымы, але не абавязковы. Спачатку дзіця, магчыма, будзе спаць у садзе дрэнна, цяжка засынаць. Гэта цалкам нармальна. Вопытныя выхавальнікі  дапамогуць яму, спяюць песеньку, пасядзяць побач.
         Поўнае прывыканне да дзіцячага сада адбываецца толькі праз тры месяцы. Набярыцеся цярпення! Калі вас чакаюць на працы, вы смела можаце выходзіць на яе праз 5-6 тыдняў, асабліва калі працадаўца гатовы цярпець вашы бальнічныя ці ў вас ёсць непрацуючая бабуля.
Хваробы, магчыма, нават частыя, першы год непазбежныя. Не пужайцеся і не спяшайцеся з першымі саплямі «садзіцца» на бальнічны, асабліва ў перыяд адаптацыі. Ад невялікага насмарку ці кашлю пры своечасовым лячэнні можна цалкам пазбавіцца, працягваючы вадзіць дзіця ў сад. Галоўнае не ўпусціць момант! А вось пасядзеўшы пару тыдняў з практычна здаровым дзіцём дома, вы рызыкуеце атрымаць новыя слёзы і прывыканне пачнецца спачатку. Усё ідзе нармальна, і праз месяц-два вы — зусім свабодная мамачка, гатовая прыступіць да работы на старым месцы ці пусціцца на пошукі новай працы!

свернуть