ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Энтаграфічны музей беларускага побыту ў весцы Заброддзе

25.09.2022

25 верасня нашы выхаванцы разам з бацькамі наведалі музей беларускага побыту ў вёсцы Заброддзе.

У музеі змешчаны прадметы сялянскага побыту і прылады працы, якія сёння ўжо амаль не выкарыстоўваюцца. У хаце-музеі падвешана калыска, стаяць сталы, куфар, калаўрот, прылады для апрацоўкі лёну, прадметы ўжытку з розных матэрыялаў, печ. На падворку, за загарадкай, жывуць куры з пеўнем, трусы, авечкі.

Нашым выхаванцам і іх бацькам вельмі спадабалася экскурсія. Гэтае наведванне прынясло новыя ўражанні і адкрыцці.