Сустрэча шматдзетных матуляў у рамках месячніка "Духоўнае выхаванне маленькіх сэрцаў"
12.12.2024У рамках месячніка "Духоўнае выхаванне маленькіх сэрцаў" у ДУА "Любанскі дзіцячы сад" у фармаце World Cafe прайшла сустрэча шматдзетных матуляў " Сямейныя традыцыі і святы як сродак духоўна-маральнага выхавання". Госцем сустрэчы быў настаяцель прыхода храма Сабора Беларускіх Святых іерэй Уладзімір Ганчарук. Мерапрыемства было накіравана на актуалізацыю і прасоўванне духоўных каштоўнасцей і сямейных традыцый.