ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Міні-праект "Мая сям'я" у рамках месячніка "Духоўнае выхаванне маленькіх сэрцаў"

19.12.2024

З мэтай фарміравання каштоўнасных уяўленняў аб сям'і, сямейных традыцыях, абавязках, згуртавання дзяцей і бацькоў, у ДУА «Любанскі дзіцячы сад» у рамках правядзення месячніка "Духоўнае выхаванне маленькіх сэрцаў" прайшоў міні-праект "Мая сям'я"

У малодшай групе прайшоў занятак па адукацыйнай вобласці "Выяўленчае мастацтва" (лепка) на тэму "Пацеркі для мамачкі", на якім дзеці з радасцю ляпілі ўпрыгожванне для сваіх матуляў.

З дзецьмі сярэдняга і старэйшага дашкпрольнага ўзросту праведзены гутаркі: "Мае самыя родныя людзі- мая сям'я", " Прафесіі маіх бацькоў", "Абавязкі членаў сям'і"; разважанне "Чаму мама позна кладзецца спаць", кругавая гутарка "Сямейныя традыцыі". Праведзены заняткі па адукацыйнай вобласці "Выяўленчае мастацтва" "Наша сям'я на прагулцы" (маляванне),"Кветка-сяміцветка для  матулі", арганізаваны сюжэтна-ролевая гульня "Свята ў сям'і". З дапамогай бацькоў арганізавана выстава "Маё генеалагічнае дрэва", накіраваная на вывучэнне свайго радаводу, выхаванне пачуцця гонару за членаў сваёй сям'і. Падчас выставы дзеці расказалі пра сваю сям'ю, пра сямейныя традыцыі і звычкі. Праведзена віктарына "Мая сям'я - маё багацце", падчас якой дзеці замацавалі веды аб сваёй сям'і, аб сямейных традыцыях, прафесіях бацькоў.

 

 

поделиться в: