ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

У пошуках папараць-кветкі

08.07.2024

 

                                                         Праздник Ивана Купала

Ах, якая над Гайнай купальская ноч!

Самы раз бы шукаць кветку-папараць,

Самы раз уплятаць летуценні ў вянок,

Самы раз белы корань выкапываць!...

                                                         (Ніл Гілевіч)

         Народнае свята Купалле адзначаюць з 6 на 7 ліпеня. Традыцыйнымі забавамі ў Купальскую ноч з'яўляюцца карагоды, гульні, спаборніцтвы, пляценне вянкоў і пошук чароўнай папараць-кветкі .

    Сёння ў нашым дзіцячым садзе прайшла музычная забава "У пошуках папараць-кветкі". Мэтай правядзення было азнаямленне выхаванцаў з беларускімі традыцыямі і звычаямі. Разам з Сонцам і Вадой выхаванцы з задавальненнем вадзілі карагоды, гулялі ў купальскія гульні, адгадвалі загадкі, спаборнічалі і скакалі праз «вогнішча». Але самым галоўным цудам гэтага свята стала Папараць-кветка. Паводле легенды, ана квітнее ўсяго адну ноч у годзе-у ноч на Івана Купала. Каму пашчасціць знайсці папараць-кветку, таго чакае шчасце і багацце. Нячыстая сіла-Баба Яга, Лясун, Вадзянік прыдумвалі выпрабаванні для дзяцей, але Сонейка і Вада дапамаглі дзецям прайсці ўсе заданні і знайсці папараць-кветку.