ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Пажарныя завіталі да дзяцей.

14.06.2024

 

Сёння, 19 чэрвеня,  у рамках правядзення вучэнняў па пажарнай бяспецы прыбылі супрацоўнікі пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №15 Вілейскага РАНС .Яны паказалі выхаванцам прылады пажарнай машыны. Выхаванцы з вялікай цікавасцю слухалі тлумачэнні супрацоўніка РАНС і з захапленнем разглядалі функцыянальныя часткі пажарнага аўтамабіля.  Пажарныя расказалі хлапчукам і дзяўчынкам аб небяспецы, якую тоіць у сабе агонь, патлумачылі дзятве, што купацца можна толькі ва ўстаноўленых для гэтага месцах і толькі пад кантролем дарослых, нагадалі правілы паводзін на вадаёмах, вуліцы і ў лесе, нагадалі нумары выкліку службаў экстранага рэагавання, а яшчэ дазволілі паразглядаць машыну і нават у ёй пасядзець. У завяршэнне гутаркі мы падзякавалі супрацоўнікам РАНС за цікавую і змястоўную гутарку.