ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Пясочніца - выдатнае месца для гульняў

10.06.2024

 

Дзеці ў дзіцячым садку заўсёды з задавальненнем гуляюць у пясочніцы. З пяску можна змайстраваць казачныя замкі і караблі, зляпіць насельнікаў заапарку і лесу, "згатаваць" смачны абед. Тут праяўляюцца творчыя здольнасці дзяцей і вялікі палёт для фанатазіі. Гульні з пяском спрыяюць развіццю маторыкі, выхоўваюць уседлівасць, акуратнасць. А яшчэ ў пясочніцы дзеці вучацца сяброўству, узаемадапамозе.