ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Бывай, дзіцячы сад!

30.05.2024

Вось і адбыўся выпускны і ў нашым дзіцячым садзе... Выпускны - гэта свята змешаных пачуццяў: тут і радасць, і туга, і расставанне, і чаканне нязведанага...  Пакідаючы сцены "другога дома" выхаванцы на развітанне падарылі прысутным цудоўны канцэрт. На свяце прагучалі песні пра дзіцячы сад, словы падзякі выхавальнікам, былі і танцы з прыпеўкамі. Выхаванцаў-выпускнікоў павіншавалі сябры, якія яшчэ засталіся ў садзе. А яшчэ да нас завіталі Лета і Баба Яга павесяліць дзяцей і гасцей. 

Хочацца яшчэ раз павіншаваць дзяцей і бацькоў з першым выпускным і пажадаць усім здароўя, попехаў і шчаслівай дарогі! 

 

 

                                       

поделиться в: