Інтэграваны занятак па адукацыйных абласцях Дзіця і грамадства/Выяўленчае мастацтва на тэму "Беларускія народныя цацкі"
24.05.2024Патрыятычнае выхаванне - прыарытэтны накірунак у працы нашай установы адукацыі. На працягу навучальнага года выхаванцы знаёміліся з мінулым і сучасным нашай краіны, прамысловасцю, прафесіямі бацькоў, заняткамі ў сям'і.
На занятку дзеці пашырыілі ўяўленні аб прадметах рукатворнага свету: беларускіх народных цацках, аб гісторыяй іх узнікнення, аб беларускіх рамёствах (ткацтва, ганчарства, саломапляценне); узбагацілі беларускі слоўнік назвамі беларускіх народных цацак, пашырылі веды аб матэрыялах з якіх яны зроблены (з ільну, саломы, гліны, тканіны, дрэва); удакладнілі уменне адрозніваць цацкі беларускія народныя ад сучасных; замацавалі ўменне канструяваць з тканіны беларускую народную цацку (на аснове прамавугольніка) па схеме; развівалі камунікатыўныя ўменні на беларускай мове. Занятак атрымаўся цікавым і змястоўным.