Дзень Перамогі
08.05.2024 Удзел у святкаванні Дня Перамогі - гэта далучэнне да гісторыі краіны, памяці народа, даніна памяці загінулым, якія цаной свайго жыцця заваявалі Перамогу, і тым хто нялёгкай працай і сваёй верай набліжалі пераможны май 1945 года.
На пярэдадні дня перамогі выхаванцы Любанскага дзіцячага сада разам з педагогамі прыйшлі з квіткамі і сцяжкамі да помніка загінулым воінам у аграгарадку Любань, каб у час мітынгу паслухаць хвалюючыя словы школьнікаў, старшыні і дэпутата сельваканкама аб нялёгкім ваенным часе, аб мужнасці і гераізме вайскоўцаў і простых людзей, якія змагаліся супраць ворагаў, ўбачыць жывых сведкаў тых часоў - малалетніх вязьняў Шорац Г. І., Занкавіч Я. П., аб каштоўнасці кожнага дня ў нашай квітнеючай краіне, каб ушанаваць хвілінай маўчання тых, хто не дачакаўся пераможнай вясны, ускласці кветкі да абеліска, і па-дзіцячым радавацца ласкаваму вясноваму сонейку, лагоднаму ветрыку, звонкаму спеву птушак і мірнаму небу над нашай Радзімай.