ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Дзень Канстытуцыі

15.03.2024

15 сакавіка ў нашай краіне адзначаецца асаблівае дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

          Канстытуцыя-гэта асноўны Закон, у якім прапісаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна нашай краіны і кожны чалавек мае права на годнае жыццё і асобаснае развіццё.

           Дзеці гулялі ў дыдактычныя гульні: «Правы ў казках»,«Збяры герб», «Збяры сцяг Рэспублікі Беларусь». Выхаванцы старэйшай групы  замацавалі ўяўленні аб тым, якія правы ёсць у грамадзян нашай краіны, якія прапісаны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

            Мы віншуем усіх грамадзян нашай краіны З Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і жадаем мірнага неба, дабра і вялікага шчасця! Са святам!