ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Масленіца

14.03.2024

Апетытныя бліночкі, духмянае печыва, сырнікі з малінамі і вішням, мяккія булачкі – такія пачастункі падрыхтавалі руплівыя бацькі, якія сабраліся у святочна прыбранай музычнай зале Любанскага дзіцячага садка, каб адзначыць Масленіцу, развітацца з Зімой і сустрэць Вясну. Адмысловы настрой стваралі народныя строі выхаванцаў і дарослых, радасна пагрымвалі упрыгожванні-каралі з абаранкаў, прыцягвалі увагу лялькі-Масленіцы зробленыя рукамі бацькоў.

         Завітала ў госці на свята Зіма каб загадкі загадаць, у снежкі пагуляць, развітацца ды свае правы і скарбонку з зернем Вясне перадаць. Вясна павіншавала са святам, абсыпала прысутных зернем, каб былі здаровымі ды багатымі, каб добры ураджай быў, у “Ручаёк” ды “Вяночак” пагуляла, ды раптам…прапала – не абышлося свята без выбрыкаў Бабы Ягі. Але калі з ёй пагулялі, на свята запрасілі - вярнула Баба Яга Вясну. А яшчэ на свяце Мядзведзя будзілі, прыпеўкі спявалі, у гульні гулялі, на прыканцы прыйшла Масленіца, запрасіла ў карагод, і танец са стужкамі “Кола” атрымаўся яркім і кранальным.

         Завяршылася свята частаваннем прысмакамі з гарбатам і вясёлым смехам задаволеных дзетак, усмешкамі ўдзельнікаў і гасцей.