ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Віншаванне для мам і бабуль

07.03.2024

У Дзень жаночы такі прыгожы
Дасылаем мы віншаванне
Вам, шаноўныя, вам, харошыя,
Хай збываюцца пажаданні:
Каб было ў вашых сэрцах светла,
Не пакіне няхай здароўе,
Усё жыццё будзе поўным букетам
3 кветак шчасця, дабра і любові!

Сёння,7 сакавіка, у нашым дзіцячым садзе адбыліся ранішнікі, прысвечаныя Міжнароднаму жаночаму дню 8 Сакавіка. Спачатку меншыя выхаванцы чыталі вершы, спявалі песні для самых дарагіх на свеце людзей, танцавалі на свяце "Мая мама - сонейка!".

Затым адбылося свята"Вясёлка для мамулечкі" ў старшай групе. Тут сапраўды было шмат кветак, песень пра вясну, мам, бабуль. Выхаванцы ладзілі цікавыя сцэнкі, а таксама сустракалі гасцей. Да іх прыходзіла прыгажуня Вясна і "цукерка" Ірыска , якая загадвала дзецям загадкі, гуляла ў гульні, танцавала.

А дома кожны выхаванец абдыме сваю матулю, пацалуе і падорыць падарунак, зроблены сваімі рукамі!