ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Падарожжа ў парк ХІХ стагоддзя

09.02.2024

Сёння выхаванцы ДУА "Любанскі дзіцячы сад" пабывалі на экскурсіі ў парку 19 стагоддзя нашага любімага аграгарадка Любань. Здаецца, усё тут звыклае і знаёмае, але гэта толькі на першы погляд. Па дарозе ў парк дзеці звярнулі ўвагу на прыгожую прышкольную тэрыторыю прысыпаную сняжком, паназіралі за птушкамі, якія гучна віталі іх. У парку выхаванцы разглядалі дрэвы, пад зімняй коўдрай. Паспрабавалі абняць вялікае векавое дрэва ўсе разам. Схадзілі і да вадаёма, дзе пагутарылі з выхавальнікам пра яго жыхароў зімой. А потым задаволеныя і крыху стомленыя дзеці вярнуліся ў дзіцячы сад у чаканні новых уражанняў і эмоцый.