ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Працоўная дзейнасць дзяцей на прагулцы

23.01.2024

         Выхаванне любові да працы, фарміраванне элементарных працоўных навыкаў – важная задача дашкольнай установы.
         Праца ў прыродзе дастаўляе дзецям шмат радасці, мае вялікае адукацыйнае значэнне і спрыяе іх ўсебаковаму развіццю. У працы фарміруюцца сяброўскія ўзаемаадносіны паміж дзецьмі. Яны характарызуюцца праявай добразычлівасці, уменнем саступіць, аказаць паслугу, прапанаваць дапамогу. Не ўсе цікавыя працоўныя моманты захаваныя, але моманты, якія паказваюць з якім жаданнем і задавальненнем дзеці працуюць, мы можам убачыць на нашых фота! Працуюць дзеці адказна, з велізарным жаданнем наводзяць чысціню і парадак на пляцоўцы. Па заканчэнні працы, як і любы чалавек, дзіця або дарослы, чакаюць хвалы.