ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Святло Каляднай зоркі

12.01.2024

У госці да дзяцей прыйшоў настаяцель храма Сабора Беларускіх Святых айцец Уладзімір. Выхаванцы чакалі бацюшку з нецярпеннем, і сустрэча была вельмі цёплай. Святар распавёў дзеткам пра калядныя падзеі: пра анёла з дзіўнай весткай аб нараджэнні Богадзіцяці, аб Пастушках, якія прыйшлі пакланіцца немаўляці Хрысту, і вешчунах, якія прынеслі яму свае дары. А пасля аповеду бацюшка нагадаў дзецям, што цяпер ідуць Святыя Дні і трэба быць асабліва добрымі адзін да аднаго, слухаць сваіх бацькоў і настаўнікаў. У знак удзячнасці дзеці праспявалі калядныя песні.