ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Пакарміце птушак зімой!

04.01.2024

Зімовая падкормка птушак — добрая традыцыя ў нашым дзіцячым садзе. Тым больш, што сёлетняя зіма марозная  і  снежная, таму нашым пярнатым сябрам вельмі цяжка .

Да выхаванцаў і выхавальнікаў далучыліся і бацькі: прынеслі корм. Кармушкі на тэрыторыі дзіцячага садка павесілі яшчэ восенню. Перад тым, як вывешваць,  выхавальнікі нагадалі дзецям, як дапамагчы птушкам. Расказалі, што патрэбна пачынаць падкармліваць іх з надыходам халадоў. Корм падсыпаць варта рэгулярна, у адзін і той жа час, птушкі запомняць і будуць прылятаць на гэтае месца. Корму трэба класці няшмат.

Першымі заўважылі кармушкі вераб’і, за імі  сталі прылятаць сінічкі, снегіры.  Штодзённае кармленне птушак на ўчастку стварае добрыя ўмовы для сістэматычных назіранняў за птушкамі. Падкорм птушак, што зімуюць, прыносіць карысць і ў навучанні і выхаванні дзяцей. Яны атрымалі магчымасць даглядаць, назіраць за птушкамі, адчуваць значнасць сваёй працы.

Праз гутаркі, пазнавальныя заняткі, чытанне мастацкай літаратуры і назіранні дзеці даведваюцца пра розныя віды птушак, характэрныя асаблівасці знешняга выгляду, паводзін. Клапоцячыся пра птушак, кормячы іх, дзеці атрымаліваюць асалоду ад таго, что могуць выратаваць іх ад гібелі. Такая дапамога спрыяе развіццю пазнавальнай актыўнасці , з’яўляецца цудоўнай магчымасцю праявіць спачуванне і дабрыню.