ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Навагоднія святы

27.12.2023

27.12.2023 у нашым дзіцячым садзе адбыліся святы, прысвечаныя Новаму году. 

Спачатку Дзед Мароз са Снягуркай прыйшлі да малянят з 1 рознаўзроставай групы. Дзеткі задоўга рыхтаваліся да прыходу доўгачаканых гасцей: развучвалі песні, танцы, вершы. Падчас свята выхаванцы ў яркіх касцюмах спявалі, вадзілі карагоды, гулялі ў гульні Машай, якая завітала ў госці і, канешне, атрымалі падарункі ад Дзядулі Мароза.

У 2 рознаўзроставай групе таксама атрымалася цікавае і вясёлае свята. Тут было шмат гасцей: Лясун, Баба Яга, якія хацелі выдаць сябе за Снягурку і Дзеда Мароза, кот Дранік,  і розныя казачныя героі. Кожны выхаванец паказаў сябе і атрымаў падарунак ад сапраўдных Дзядулі Мароза і Снягуркі.