ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Бяспечны Новы год!

11.12.2023

Новы год і Каляды-доўгачаканыя Святы, любімыя ўсімі.

Мы шчыра спадзяемся, што яны будуць радаснымі. Але не варта забываць, што менавіта ў перыяд святочных дзён дома, на шпацырах і ў гасцях вас могуць чакаць самыя нечаканыя небяспечныя сітуацыі. Каб дапамагчы кожнаму жыхару нашай краіны правесці навагоднія святы без НС, прапагандысты МНС правядуць штогадовую рэспубліканскую інфармацыйна-прапагандысцкую кампанію (акцыю) «Бяспечны Новы год!». Сёлета яна пройдзе з 11 па 29 снежня ў тры этапы.

Прымайце ўдзел у акцыі і атрымлівайце не толькі новыя веды ў галіне бяспекі, але і карысныя падарункі, станоўчыя эмоцыі і прыемныя ўспаміны, якія дазволяць вам сустрэць надыходзячы 2024 год ярка і бяспечна! І хай у новым годзе вас азараюць грандыёзныя ідэі, якія будуць падобныя да вогненнага дыхання Дракона. Хай яго магутныя крылы падымуць вас над усімі перашкодамі і дапамогуць ажыццявіць усе вашыя мары!