ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Працоўная дзейнасць зімой

28.11.2023

Праца мае вялікае значэнне ў выхаванні дзяцей. Адным з відаў працоўнай дзейнасці ў дзіцячым садзе з'яўляецца праца на зімовай прагулцы.  Дзеці старэйшай групы актыўна ўдзельнічаюць ва ўборцы пляцоўкі ад снегу. Выхавальнік арганізуе калектыўную працу дзяцей: разам з дарослымі чысціць дарожкі ад снегу, для ўцяплення каранёў дрэў падграбаць да іх снег, дапамагаюць дзецям малодшай групы ва ўборцы снегу на іх ўчастку.У час працы на зімовай прагулцы ідзе актыўны пазнавальны працэс. У працы яны вучацца добразычліва дамаўляцца адзін з адным аб размеркаванні абавязкаў, інвентара, вучацца дапамагаць адзін аднаму, калі хтосьці стаміўся ці не спраўляецца. Выхоўваецца пачуццё адказнасці за даручаную справу, імкненне настойліва дамагацца вынікаў, даводзіць справу да канца, фармуецца павага да працы, а таксама працаваць калектыўна.