ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Упрыгожавем нашу тэррыторыю

01.12.2023

У нашым дзіцячым садзе працуюць вельмі творчыя людзі. У іх бязмежная фантазія, умелыя рукі, працавітасць. Кожны год зімой наш калектыў афармляе дзіцячыя пляцоўкі снегавымі фігурамі. Як толькі зямлю пакрыў бялюткі снег, дзеці фарбамі намалявалі уздоўж дарожак на гурбах рознакаляровыя кветкі, і адразу ўсё навокал стала яркім і прывабным. А яшчэ на галінках кустоў і дрэў з'явіліся каляровыя ледзяшы, падобныя на сапраўдныя цукеркі. Зімовыя заняткі прыносяць дзецям цудоўны настрой.