ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Зімовыя забавы

05.12.2023

Вось і наступіла наша любімая зімачка-зіма. Зіма-самы вясёлы час года! Кожны месяц зімы розны. Снежань-месяц першага снегу і любімага ўсімі свята Новага года.Многія дзеці вельмі любяць зіму і чакаюць яе цэлы год. Гэта звязана з вялікай колькасцю святаў і магчымасцю пагуляць са снегам. З надыходам зімы ў душы ўзнікаюць асаблівыя пачуцці і жаданне правесці гэты час года весела і радасна. Адчуванне свята і цяпла даюць той зарад эмоцый, які захоўвае настрой на вышыні. Прагулкі ў дзіцячым садзе зімой не толькі выдатны час для забаў на адкрытым паветры, але і выдатны спосаб аздараўлення. Падчас прагулкі дзеці атрымліваюць зарад бадзёрасці і добры настрой, да таго ж сумесная дзейнасць развівае сацыяльныя навыкі і выхоўвае дружалюбнасць, пачуццё адказнасці.