ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Аграрыям сённяшнім ад заўтрашніх

17.11.2023

 

   Дзень працаўнікоў сельскай гаспадаркі, бадай, галоўнае свята для тых людзей, хто працуе  на зямлі. Ад іх стараннай працы, без перабольшвання, залежыць дабрабыт кожнага з нас. Пышны каравай з апетытнай  скарыначкай,  духмяны  сырадой,  рассыпістая  бульбачка,    пахучы мёд – гэта ўсё плён іх працы.

   Напярэдадні гэтага важнага свята працаўнікі ААТ “Новая Любанія” знайшлі хвілінку сярод напружанага працоўнага дня, каб прыняць віншаванні  ад калектыву  і выхаванцаў  ДУА “Любанскі  діцячы сад”. Старэйшыя выхаванцы павіншавалі  працаўнікоў, з хваляваннем   прачыталі вершы,  падрыхтавалі сувенір, зроблены з прыроднага матэрыялу.  Дзеткі ў падзяку за віншаванне атрымалі салодкія пачастункі.  Прысутныя з усмешкамі   слухалі віншаванне, і цеплынёй свяціліся іх вочы. Можа,  сярод маленькіх гасцей яны бачылі дастойную замену сабе, тых,  хто прадоўжыць іх нялёгкую, але такую важную і патрэбную працу на зямлі.