ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Навядзём парадак разам!

30.10.2023

Увосень на прагулцы дзеці  назіраюць за працай дворніка. Выхаванцам вельмі падабаюцца падобныя назіранні , асабліва, калі яны могуць прыняць у іх  пасільны  удзел. У дзіцячым садку працоўнае выхаванне заключаецца ў азнаямленні дзяцей з працай дарослых, у далучэнні дзяцей да даступнай ім працоўнай дзейнасці.
Сёння на дзённай прагулцы дзеці рознаўзроставай групы прымалі ўдзел у ўборцы ўчастку ад восеньскай лістоты.
Дзеці з задавальненнем збіралі апалае лісце ў кучы, а найпрыгажэйшыя лісточкі пакідалі для гербарыяў і ўпрыгожвання групавга пакоя.