ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Дзень Бацькі

20.10.2023

21 кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца свята - Дзень Бацькі. Гэта дзень, калі мы выказваем сваю падзяку і любоў нашым бацькам за іх неверагодна важную ролю ў нашым жыцці. І вядома, мы не змаглі застацца ўбаку і не павіншаваць дарагіх татачкаў. 20 кастрычніка ў нашай установе адукацыі былі арганізаваны наступныя мерапрыемствы: выстава малюнкаў" Мой тата самы лепшы", фота калаж "Мой тата", фотазона, дзе можна было зрабіць сумеснае фота са сваімі татамі. Выхаванцы падрыхтавалі паштоўкі для тат з віншаваннямі, дзень прайшоў весела, шумна і радасна.