ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

"Крочыць восень ля варот"

12.10.2023

Музычным кіраўніком, выхавальнікамі і выхаванцамі рознаўзроставай групы было падрыхтавана і праведзена свята "Крочыць восень ля варот". Спачатку да дзяцей завітала прыгажуня Восень з падарункамі, а потым прыйшлі Слякота з Халадэчай і зачаравалі Восень. Але дзеці сваімі песнямі і танцамі знялі нядобрыя чары. Не забыліся выхаванцы і пра свята мам, якое штогод адзначаецца восенню. Для любых матуль таксама былі сказаны шчырыя і цёплыя словы падзякі і любові.