ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

"Усім дзеткам трэба ведаць, як па вуліцы хадзіць»

05.10.2023

Лепшы спосаб захаваць сваё жыццё і жыццё свайго дзіцяці на дарогах- гэта выконваць правілы дарожнага руху! Выхаванне ў дзяцей навыкаў бяспечных паводзін на вуліцах  - вельмі важная задача. Можа ўзнікнуць пытанне: навошта тлумачыць дзецям асаблівасці руху транспарту, правілы пераходу вуліцы, калі малыя ўсё роўна пераходзяць дарогу, толькі трымаючыся за руку дарослага? Важна памятаць, што фарміраванне свядомых паводзін-гэта працяглы працэс. Гэта сёння дзіця ўсюды ходзіць за ручку з мамай, а заўтра ён стане самастойным пешаходам і пасажырам транспарту.

Праца па вывучэнні ПДР дашкольнікамі мае сістэмны характар. У рамках гэтай працы праводзяцца праекты, выставы дзіцячых малюнкаў, тэматычныя гутаркі, гульнявыя заняткі пазнавальнага характару, дыдактычныя і рухомыя гульні, назіранні за рухам транспарту, разгляданне ілюстрацый, чытанне мастацкай літаратуры і многія іншыя мерапрыемствы.

У дзіцячым садзе пытанню бяспекі дзяцей на вуліцах і дарогах надаецца вялікая ўвага, таму ў пачатку кастрычніка ў нашай установе адукацыі прайшла забава па правілах дарожнага руху "Усім дзеткам трэба ведаць, як па вуліцы хадзіць». Дзеці ўважліва слухалі выхавацеля, адказвалі на пытанні, з задавальненнем прымалі ўдзельнічал у дыдактычных гульнях: "Знайдзі адказ", "Як рабіць нельга", "Слухай уважліва".  Бо знаёміцца з правіламі дарожнага руху і фарміраваць навыкі бяспечных паводзін на вуліцы ў дзяцей любога ўзросту вельмі важна.