ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Віншаванне ветэранаў педагагічнай працы з Днём настаўніка

29.09.2023

Напярэдадні свята Дня настаўніка педагагічны калектыў установы адукацыі павіншавалі ветэранаў педагагічнай працы нашага дзіцячага садка:

Багдановіч Альберціну Казіміраўну,

Паўловіч Ганну Паўлаўну,

Кіжло Лілію Канстанцінаўну,

Сяргей Ганну Эдуардаўну.


Усе ведаюць, што былых педогогаў не бывае, бо гэта не прафесія, а сапраўднае пакліканне. Віншуем выдатных людзей, якія ўсё сваё жыццё прысвяцілі выхаванню, якія аддавалі сваім выхаванцам усе свае веды, любоў і душу. Віншуем ветэранаў гэтай выдатнай прафесіі! Жадаем вам у жыцці толькі вялікага поспеху і самага моцнага здароўя. Жадаем вам ніколі не забываць выдатных момантаў сваёй працоўнай дзейнасці і заўсёды заставацца ў сэрцах вашых удзячных выхаванцаў.