"Падарожжа ў краіну Светлафорыю"
06.09.2023
На этапе дашкольнага дзяцінства адна з найбольш важных задач для дзіцяці – навучыцца правілам жыцця ў дарослым свеце – свеце, дзе ўсе спяшаюцца - і людзі, і машыны. Дапамагчы дзіцяці ўвайсці ў гэты свет з максімальным набыткам навыкаў бяспечных паводзін і мінімальнай рызыкай – абавязак дарослых. Таму педагогі нашага дзіцячага сада акрамя пастаўленых задач адукацыйнага працэсу лічаць неабходным сфарміраваць у дзяцей мадэль бяспечных паводзін на дарогах, вуліцы і транспарце, якая дазваляе дзейнічаць адэкватна канкрэтнай рэальнай дарожнай сітуацыі.
Выхаванне ў дашкольнікаў бяспечных паводзін на дарогах ажыццяўляцца некалькімі шляхамі. Перш за ўсё-праз непасрэднае ўспрыманне навакольнага свету, у працэсе якога дзеці актыўна знаёмяцца з рознымі дарожнымі сітуацыямі праз успрыманне і называнне прадметаў, з'яў, дзеянняў людзей, іх узаемаадносін паміж сабой, аналізуючы гэтыя адносіны і робячы высновы.
На гэтым тыдні выхавальнікам Лапіцкай М.Ф. была падрыхтавана і праведзена забава "Падарожжа ў краіну Светлафорыю". Падчас мерапрыемства дзеці ўспомнілі пра тое, якія сігналы падае светлафор і што яны абазначаюць, пра што "гавораць" дарожныя знакі, як і дзе правільна пераходзіць праз праезжую частку, пагулялі ў гульню "Будзь уважлівым!", развучылі верш пра светлафор і інш.