ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Агульны бацькоўскі сход

12.09.2023

12 верасня адбыўся агульны бацькоўскі сход па тэме "Навучальны год: задачы, планы, перспектывы". На ім  былі разгледжаны вынікі летняга аздараўлення выхаванцаў, падрыхтоўкі ўстановы адукацыі да новага навучальнага года. Загадчык Сільвановіч А.В. пазнаёміла бацькоў з  мерапрыемствамі гадавога плана, арганізацыяй працы ўстановы ў 2023/2024 навучальным  годзе. Адным з галоўных пытанняў бацькоўскага сходу было пытанне дарожнай,  пажарнай бяспекі дзяцей, бяспекі ў побыце, у дашкольнай установе. Былі вывучаны запыты бацькоў па арганізацыі платных адукацыйных паслуг звыш базавага кампанента.