ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Адзіны дзень бяспекі

21.09.2023

21 ВЕРАСНЯ 2023 ГОДА — АДЗІНЫ ДЗЕНЬ БЯСПЕКІ
У гэты дзень праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў, аварый і аказанне першай медыцынскай дапамогі.

Задачы Адзінага дня бяспекі-фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці. Мэта правядзення адзінага дня бяспекі-максімальнае зніжэнне гібелі людзей ад знешніх прычын.

21 верасня ў нашай установе адукацыі прайшлі мерапрыемствы ў рамках адзінага дня бяспекі: практычная адпрацоўка плана эвакуацыі з выхаванцамі і супрацоўнікамі ўстановы, у кожнай групе прайшлі гутаркі з выхаванцамі аб правілах бяспекі, таксама з супрацоўнікамі арганізавана практычная трэніроўка па адпрацоўцы выкарыстання першасных сродкаў пажаратушэння.