ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Дзень народнага адзінства

15.09.2023

       17 верасня беларусы адзначаюць Дзень народнага адзінства. Дадзенае свята-выдатная магчымасць успомніць аб нашай гістарычнай і культурнай спадчыне, аб багацці беларускіх традыцый, аб лепшых якасцях беларускага народа.
        У рамках святкавання Дня народнага адзінства 17 верасня ў дзіцячым садзе быў арганізаваны Тэматычны дзень «Разам мы краіна Беларусь».
        Педагогі ўстановы дашкольнай адукацыі расказалі дзецям пра прыгажосць роднага краю, нацыянальныя рамёствы, правялі тэматычныя заняткі «Свет вакол нас», тэматычныя гутаркі «Сімвалы Беларусі», «Герб і сцяг Беларусі», «Мая Радзіма Беларусь», таксама быў арганізаваны прагляд прэзентацый і відэаролікаў.
        На працягу дня выхаванцы з задавальненнем адгадвалі загадкі на роднай мове, танцавалі беларускія народныя танцы і гулялі ў гульні. У такой гульнявой і вясёлай форме дзеці вучыліся ўзаемадзейнічаць, падтрымліваць адзін аднаго, працаваць разам, каб дасягнуць агульнай мэты.