ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Прыйшоў Спас - пацехе час

21.08.2023

          19 жніўня ў народным календары адзначаецца свята Яблычны Спас. Гэта падзея не засталася без увагі і ў нашым дзіцячым садку.
           Дзеці пазнаёміліся з прыкметамі народнага календара, даведаліся, што з гэтага дня вечары становяцца халадней, птушкі рыхтуюцца да пералёту на поўдзень, а нашы продкі ў гэты дзень пяклі пірагі з яблыкамі, варылі яблычнае варэнне, частавалі ім адзін аднаго. А ўвечары, з песнямі, выходзілі праводзіць сонца, а з ім і лета...

            Праводзілі лета і мы...Дзеці чыталі вершы пра яблыкі, адгадвалі загадкі, танцавалі, гулялі ў народныя гульні: «Перадай яблык», "Хто збярэ больш яблыкаў", "Хто хутчэй", з захапленнем рабілі сувеніры "яблычкі". Бацькі таксамя прымалі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да свята дзяцей - пяклі прысмакі з яблыкаў, рабілі сувеніры. На прыканцы свята дзеці паласаваліся смачнымі сьпелымі яблычкамі, бо ёсць павер'е: з'еўшы першы кавалачак у гэты дзень, можна загадаць жаданне, яно абавязкова павінна споўніцца!
           Мерапрыемствы такога характару фармуюць у дзяцей жывую цікавасць да традыцый народнай культуры.