ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Экскурсія"Наведванне бібліятэкі"

13.07.2023

В библиотеке для ребят

На полках книги в ряд стоят.

Бери, читай и много знай,

Но книгу ты не обижай.

Она откроет мир большой,

А если сделаешь больной

Ты книжку – навсегда

Страницы замолчат тогда.

 

Кожнае дзіця з дзяцінства ведае:"Кніга - сябар чалавека". З самага ранняга дзяцінства бацькі, выхавальнікі чытаюць дзецям кнігі. З мэтай пашырэння ведаў дашкольнікаў пра кнігі, выхаванцы Любанскага дзіцячага садка наведалі бібліятэку нашага аграгарадка.

Дзеці з задавальненнем спяшаліся ў бібліятэку. Усе імкнуліся выконваць правілы паводзін у грамадскіх месцах і правілы дарожнага руху, якія мы паўтарылі НАПЯРЭДАДНІ.

Работнік бібліятэкі гасцінна сустрэў нас і прапанаваў дзяўчынкам і хлопчыкам здзейсніць займальнае падарожжа ў свет кніг. Дзеці з вялікай цікавасцю слухалі аповед работніка бібліятэкі. Яна пазнаёміла з калекцыяй кніг, часопісаў, распавяла аб правільным звароце з кнігамі, як выбіраць кнігі і як паводзіць сябе на абанеменце і ў чытальнай зале. Дзеці даведаліся, па якім прынцыпе яны размяшчаюцца ў бібліятэцы, што больш любяць чытаць дзеці. Дзеці паглядзелі выставу кніг-навінак.

Лічу, што мэта наведвання бібліятэкі дасягнута: знаёмства з бібліятэкай працягнута, дзеці з цікавасцю разглядалі кнігі, часопісы, задавалі пытанні.

Вельмі важна далучаць дзяцей да кніжнай культуры, пашыраць веды дашкольнікаў пра кнігі, выхоўваць дапытлівага, пісьменнага чалавека.