ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Наведванне бібліятэкі

03.04.2023

3 красавіка выхаванцы дзіцячага садка наведалі сельскую бібліятэку. Работнік бібліятэкі Алена Леанідаўна ветліва сустрэла дзяцей і прапанавала здзейсніць падарожжа ў свет кніг. Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікай цікавасцю слухалі аповед бібліятэкара. Яна пазнаёміла дзяцей з калекцыяй дзіцячых кніг і часопісаў, распавяла аб правільным абыходжанні з кнігамі, як выбраць кнігі і як правільна паводзіць сябе ў чытальнай зале. Выхаванцы атрымалі шмат уражанняў. У выніку ўсе дзеці паабяцалі беражліва абыходзіцца з кнігамі і часта наведваць бібліятэку.