ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Акцыя "ЗАПАЛІ СІНІМ"

29.03.2023

З 25 сакавіка па 8 красавіка 2023 года ў Вілейскім раёне праводзіцца раённая акцыя «ЗАПАЛІ СІНІМ», прымеркаваная да Сусветнага дня распаўсюджвання інфармацыі аб праблеме аўтызму. 29 сакавіка ў нашай установе прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай акцыі.  Усе дзеткі і дарослыя былі апрануты ў адзенне сініх адценняў - колеру, які прыняты для звяртання ўвагі да праблем аўтызму - для ўдзелу ў агульным флэшмобе са сцяжкамі "ЗАПАЛІ СІНІМ", абменьваліся сцяжкамі, казалі адзін аднаму добрыя словы.   З выхаванцамі была праведзена гутарка аб тым, што ўсе людзі розныя, але адносіны да ўсіх павінны быць талерантнымі. Дзеці прагледзелі мультфільмы пра талерантнасць і дабрыню "Пра Дзіму", "Цветик-семицветик", а таксама склалі ліст "незвычайнаму" сябру, з прапановай пазнаёміцца і сябраваць.