ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Свята татаў

23.02.2023

23 лютага ў нашым дзіцячым садку традыцыйна праходзіць музычна-спартыўнае свята з ўдзелам дзетак і іх татаў. Таты вельмі стараюцца прысутнічаць на свяце, каб і малых парадаваць, і сабе стварыць святочны настрой. Вось і ў гэтым годзе таты знайшлі хвіліну і завіталі ў садок. Выхаванцы радавалі гасцей вершамі і песнямі. А з якім замілаваннем таты назіралі за сваімі сыночкамі ў час выканання танца з аўтаматамі пад бадзёрую мелодыю! Каманды дзяцей з татамі ў час спаборніцтваў паказвалі свой спрыт, хуткасць, уменне зладжана сумесна дзейнічаць. Таты вельмі хваляваліся ў час віктарыны, калі ўзгадвалі, што яны ведаюць пра армію, абаронцаў. Але з усімі заданнямі справіліся бліскуча. Шмат слоў віншаванняў для абаронцаў Айчыны прагучала на свяце, і слоў падзякі ад бацькоў за яго арганізацыю. Гледачамі былі мамы і бабулі, якія падбадзёрвалі ўдзельнікаў. Таты атрымалі граматы, а дзеці медалі і салодкія пачастункі.