ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Масленіца

22.02.2023

Адным з найбольш яскравых у коле народных святаў, багшатым на падзеі, з'яўляецца Масленічны тыдзень, кожны дзень якога мае сваю назву і сакральнае значэнне. Серада - блінны дзень.Менавіта ў гэты дзень у нашым дзіцячым садку дзеці і дарослыя святкавалі Масленіцу. У госці на свята прыйшла Зіма і перадала свае паўнамоцтвы Вясне. Яе праводзілі карагодамі і гульнямі. Але пакуль дзеці танчылі і радаваліся прыходу Вясны, яе скрала Баба Яга і толькі пасля вясёлай рухомай гульні вярнула Вясну. Вельмі парадавала ўсіх удзельнікаў румяная Масленіца сваім танцам "Каруселі". І якое ж свята без пачастункаў? Духмяны водар бліноў са згушчоным малаком і іншых прысмакаў так і клікаў іх паспытаць. А яшчэ святочны і прыўзняты настрой, непаўторную атмасферу свята дапамаглі стварыць народныя строі. Свята пакінула незабыўныя ўражанні.