ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Незвычайнае маляванне

03.01.2023

У гэтым навучальным годзе ў нашым дзіцячым садзе пачаў сваю дзейнасць гурток на платнай аснове пад назвай "Акварэлька". Кіраўнік гуртка - Бурак Наталля Віктараўна - знаёміць выхаванцаў з нетрадыцыйнымі тэхнікамі малявання. Гурток наведваюць 8 дзетак. Ім вельмі падабаецца займацца. Яны ўжо малявалі... відэльцамі, лісточкамі, пальчыкамі, далонькамі. Кожны занятак прыносіць хлопчыкам і дзяўчынкам шмат пазітыўных эмоцый і новых уражанняў. А кожны малюнак - гэта сапраўдны шэдэўр!