ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Навагодні ранішнік

29.12.2022

29.12.2022у нашым дзіцячым садзе адбыліся святы, прысвечаныя Новаму году. 

Спачатку Дзед Мароз са Снягуркай прыйшлі да малянят з  рознаўзроставай групы. Дзеткі задоўга рыхтаваліся да прыходу доўгачаканых гасцей: развучвалі песні, танцы, вершы. Падчас свята выхаванцы ў яркіх касцюмах спявалі, вадзілі карагоды, гулялі ў гульні са Снегавіком, Карлсанам якая завітала ў госці і, канешне, атрымалі падарункі ад Дзядулі Мароза.

У інтэграванай групе таксама атрымалася цікавае і вясёлае свята. Тут было шмат гасцей: Баба Яга,  якая хацела выдаць сябе за Снягурку, дамавічок Кузя, і розныя казачныя героі. Кожны выхаванец паказаў сябе і атрымаў падарунак ад сапраўдных Дзядулі Мароза і Снягуркі.