ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Прыгажосць у восеньскім парку

10.10.2022

Парк прыгожы ў любую пару года, але асабліва ўвосень. Выхаванцы нашага дзіцячага садка любяць наведваць парк, каб палюбавацца лістападам. У паветры кружыць рознакаляровае лісце, шамаціць пад нагамі. Дзеці здзівіліся, якімі фарбамі размалявала восень дыван з лісця. Усе назбіралі букеты з лісточкаў.  А яшчэ ў парку на сажалцы плавалі лебедзі і качкі. Прагулка прынесла вялікае задавальненне і добры настрой.