ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Аб'яднанне па інтарэсах "Чароўныя ручкі"

08.11.2022

У 2022/2023 годзе ў нашым дзіцячым садку пачало дзейнічаць аб'яднанне па інтарэсах "Чароўныя ручкі", кіраўніком якога з'яўляецца выхавальнік дашкольнай адукацыі Талайка Марына Мікалаеўна. Дзеці з вялікай ахвотай наведваюць заняткі і пад кіраўніцтвам выхавальніка робяць аплікацыі, вырабы з паперы у тэхніках арыгамі, прыроднага матэрыялу і інш. Сёння выхаванцы рабілі восеньскі букет.