ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Яблычны Спас

19.08.2022

 

Ёсць у нашым  дзіцячым садку добрыя традыцыі, адна з іх - гэта святкаванне Яблычнага Спасу- свята ўраджаю і адначасова сустрэча восені, якое штогод адзначаецца 19 жніўня. Адзначаючы Яблычны Спас, нашы продкі пяклі пірагі з яблыкамі, варылі яблычнае варэнне, частавалі ім адзін аднаго. А ўвечары, з песнямі, выходзілі праводзіць сонца, а з ім і лета. Гэта выдатнае і прыгожае свята праходзіць у нас кожнае лета і яго вельмi любяць дзеці! Асноўны "герой" ўрачыстасці – яблык, таму ўсе загадкі, конкурсы і вырабы, а таксама вершы былі прысвечаны менавіта яму. Нашы дзеці водзілі карагоды, гулялі ў гульні, адгадвалі загадкі, чыталі вершы, ну і, вядома ,ні воднае свята не абыходзіцца без пачастункаў.