Збор ураджаю
13.09.2024Агарод для нашых выхаванцаў - адно з любімых заняткаў, пачынаючы з вясны і да восені, дзеці заўсёды з вялікім жаданнем удзельнічаюць ў работах на агародзе. Увесну рыхтавалі зямлю да пасадкі гародніны, потым сеялі насенне, расаду і чакалі першых ўсходаў. Усё лета нашы выхаванцы даглядалі расліны: палівалі, палолі, рыхлілі. І вось наступіў час збіраць ураджай. Агарод сёлета парадаваў дзяцей і дарослых. Мы выгадавалі: буракі, цыбулю, бульбу, фасолю. Збор ўраджаю выклікае ў дашкольнікаў велізарную радасць, пачуццё гонару за сваю працу. З захапленнем дзеці дзеляцца сваімі ўражаннямі з бацькамі, пра тое, які багаты ўраджай мы самі змаглі вырасціць і ўбраць.
Прыцягненне выхаванцаў да працы ў агародзе спрыяе не толькі развіццю працоўных уменняў і навыкаў, але і дае магчымасць навучыцца адказнасці, дапамагае аб'яднанню дзіцячага калектыву. І, вядома, праца на свежым паветры спрыяюць захаванню і ўмацаванню здароўя дзяцей.