ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Дзень Перамогі

05.05.2023

Напярэдадні Дня Вялікай Перамогі на працягу тыдня з выхаванцамі дзяржаўнай установы адукацыі "Любанскі дзіцячы сад» былі праведзены  мерапрыемствы, у ходзе якіх педагогі пастараліся перадаць уласныя веды пра падзеі тых гадоў, пра тых, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны.У групах правялі гутаркі на тэму Вялікай Айчыннай вайны, чыталі вершы і апавяданні, разглядалі ілюстрацыі, "падарожнічалі" па месцах баявой славы, па памятных месцах Беларусі. Выхавальнікі разам з дзецьмі ўспаміналі ўсіх тых, хто цаной уласнага жыцця атрымаў перамогу над фашызмам. Выхаванцы малявалі малюнкі разам з бацькамі, рабілі аплікацыі на ваенную тэматыку. Дзеці па даўняй традыцыі ўшанавалі памяць герояў хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да помніка.