ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

XII педагагічны марафон Вілейскага раёна

20.04.2023

Падчас правядзення ХІІ педагагічнага марафону ў нашай установе адукацыі прайшоў вольны час для дзяцей старэйшай групы "Свет прафесій. Кім быць?", падчас якога з выхаванцамі была праведзена гутарка аб розных прафесіях, аб значнасці працы прадстаўнікоў любой прафесіі для жыцця людзей. Дзеці завучвалі кароткія вершы аб прафесіях, гулялі ў дыдактычныя гульні «Адгадай прафесію», «Скончы прыказку», «Каму належыць фраза», «Не памыліся», распавядалі аб прафесіях бацькоў.